Баявую сякеру X стагоддзя знайшлі ў Бабруйску

© Photo : ВКонтакте / Terra Teutonica 1360-1440Сякера X стагоддзя, знойдзеная ў Бабруйску
Сякера X стагоддзя, знойдзеная ў Бабруйску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як і шлем, сякера належала прадстаўніку вайсковай эліты, адзначыў бабруйскі гісторык.

МІНСК, 19 кра - Sputnik. Старадаўнюю сякеру знайшлі ў Бабруйску, піша выданне "Вячэрні Бабруйск" са спасылкай на мясцовы краязнаўчы музей.

Фота знаходкі спачатку апублікавалі ў адной з супольнасцяў сацыяльнай сеткі.

Як і знойдзены нядаўна шлем, сякера належала прадстаўніку вайсковай эліты, адзначыў член Бабруйскага ВГК "Газдава" гісторык Мікалай Сілкоў.

© Photo : ВКонтакте / Terra Teutonica 1360-1440Сякуре ў Бабруйску знайшлі недалёка ад месца, дзе знайшлі шлем
Баявую сякеру X стагоддзя знайшлі ў Бабруйску - Sputnik Беларусь
Сякуре ў Бабруйску знайшлі недалёка ад месца, дзе знайшлі шлем

Пакуль што эксперты не вырашылі, ці звязаныя паміж сабой гэтыя аб'екты. Аб паходжанні сякеры, роўна як і аб яе ўладальніку, можна будзе казаць пасля таго, як знаходку расчысцяць і вывучаць.

Нагадаем, што ўнікальны тысячагадовы шлем выявілі на беразе Бярэзіны на пачатку красавіка. Узімку праводзілі работы па ўмацаванні і расчыстцы дна ракі, а калі сышоў снег, адзін з рабочых выявіў незвычайную і вельмі каштоўную для гісторыкаў знаходку. Нягледзячы на ўражлівы ўзрост, шлем цалкам захаваўся. Ва ўсім свеце падобных артэфактаў усяго некалькі.

Эксперты адзначылі, што шлем належаў, хутчэй за ўсё, дружынніку або прадстаўніку княжаскага роду. Падобны прадмет знаходзілі ў кургане ў Чэрнікаве.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0