Нас не дагнаць: МАЗы аформілі "дубль" на шостым этапе ралі ў Марока

© "МАЗ-СПОРТавто"МАЗы аформілі "дубль" на шостым этапе ралі ў Марока
МАЗы аформілі дубль на шостым этапе ралі ў Марока - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Лідарам агульнага заліку грузавікоў па-ранейшаму застаецца Сяргей Вязовіч на новым "капотніку".

МІНСК, 19 кра - Sputnik. Экіпаж МАЗа пад кіраваннем Аляксея Вішнеўскага выйграў шосты этап ралі Morocco Desert Challenge, паведамілі Sputnik у прэс-службе каманды "МАЗ-СПОРТаўта".

МАЗаўскі капотнік на этапе ралі ў Марока - Sputnik Беларусь
Прабітыя колы і трэснуты патрубак: МАЗам у Марока крыху не пашанцавала

Вішнеўскі праехаў маршрут спецучастка за 4 гадзіны і 50 хвілін, у трох хвілінах ад яго фінішаваў "капотнік" Сяргея Вязовіча.

Пасля перамогі на этапе экіпаж Вішнеўскага ў грузавым заліку падняўся на два радкі ўверх і займае цяпер пятае месца. Лідарам па-ранейшаму застаецца Вязовіч - найбліжэйшы пераследнік, галандзец Роланд Фоерман на MANе, прайграе беларусам крыху больш за 20 хвілін.

Пасля шасці этапаў "чырвоныя зубры" могуць пахваліцца трыма перамогамі (дзве з іх атрымаў Вішнеўскі, адну - Вязовіч).

Сёмы этап зноў прывядзе гоншчыкаў у выдмы, прычым у самую высокую ў Марока - Эрг Шэбі. Экіпажам трэба пераадолець 427 кіламетраў па пяшчаніку і рэчышчах высахлых рэк.

Стужка навiн
0