Тыдзень дызайну стартуе ў Мінску: выбіраем, што паглядзець

© Sputnik / Марина СеребряковаТыдзень дызайну стартуе ў Мінску: выбіраем, што паглядзець
Тыдзень дызайну стартуе ў Мінску: выбіраем, што паглядзець - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На дзесяць дзён тэрыторыя Верхняга горада ператворыцца ў выставачную прастору.

Тыдзень дызайну стартуе сёння ў Верхнім горадзе ў Мінску. Тэхнічна гэта нават не тыдзень, а дзесяць дзён выстаў дызайнерскіх дасягненняў.

Тыдзень дызайну праходзіць не толькі ў Мінску, але і ў многіх іншых гарадах. У гэтым годзе стаўка на нестандартны фармат - міждысцыплінарнасць, супрацоўніцтва, прычым нават з наведвальнікамі выставы.

У мерапрыемстве будуць удзельнічаць больш за 40 каманд дызайнераў, якія прадставяць свае работы на 13 пляцоўках.

Будуць майстар-класы, воркшопы, лекцыі, перформансы, а каб вы не разгубіліся, выбраўшыся прагуляцца па Верхнім горадзе, Sputnik на свой густ зрабіў падборку самых уражлівых інсталяцый, запланаваных на гэты тыдзень.

© Sputnik / Юлія ХвошчВерхні горад у Мінску
Тыдзень дызайну стартуе ў Мінску: выбіраем, што паглядзець - Sputnik Беларусь
Верхні горад у Мінску

Яшчэ трохі Бразіліі ў Мінску

Да бразільскага мастацтва беларусы ўжо прывыкаюць дзякуючы праекту Vulitsa Brazil - мастакі з гэтай далёкай краіны пакінулі нам на памяць шмат яркіх графіці.

А зараз з'явіцца і бразільская лесвіца. Яе створыць дызайнер з Мілана Franci Kaucz, якая, акрамя Бразіліі, працавала яшчэ ў многіх краінах.

Сама лесвіца можа служыць подыўмам і месцам для фотасесій, а манекены, якія распішуць беларускія мастакі, будуць выкарыстоўвацца дызайнерамі для дэманстрацыі калекцый адзення, сумак і аксесуараў, кажуць арганізатары.

Ноччу прастора будзе падсвечана яркім светам. Лесвіцу ўпрыгожаць люстраной і керамічнай пліткай розных колераў і памераў.

Што беларускія цымбалы зрабілі з польскім дызайнерам?

А польскага дызайнера натхнілі беларускія цымбалы і саламяныя павучкі, вось і з'явіўся праект Pavuk.

Скульптуры з саломы - Sputnik Беларусь
Фота
Беларускі ленд-арт: саламяныя бабы, замкі і трактары

Па меры неабходнасці павільён можа пашырацца пры дапамозе "нітак-струн" і лін, на якія можна падвешваць карціны, фатаграфіі або макеты.

У некаторых месцах канструкцыя пакрыта каляровай плёнкай, каб абараніць ніткі ад непагадзі, а таксама для стварэння ўнутры павільёна светлавой гульні.

Павільён размесціцца ў адным з двароў Верхняга горада і аблытае сваімі ніткамі ўсю яго ўнутраную прастору.

Польскі павільён FRAME: высока сяджу

Асноўная задача павільёна - ўцягнуць нас у дыялог з навакольным светам. Адсюль можна будзе паглядзець на Верхні горад і іншыя экспазіцыі, так як размесціцца ён на самым высокім пункце раёна - у доме Ваньковіча.

"У нашы дні, стаўшы лютымі спажыўцамі, мы гонімся за модным дызайнам, захапляемся пакаваннем і забываемся пра сутнасць рэчаў, пра тое, што сапраўды важна. <...> Таму аўтары праекта прапануюць вярнуцца да каранёў і ацаніць навакольную прыроду", - распавялі арганізатары.

Расійскае NEBO і вашыя эмоцыі

У нас ёсць весь свет, а мы сябе абмяжоўваем, лічаць аўтары павільёна.

Бодзі-арт дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску - Sputnik Беларусь
Бодзі-арт-дзень, прысвечаны барацьбе з ракам, прайшоў у Віцебску

"Клетка пафарбавана ў колер сезона - каралавы, які сімвалізуе папулісцкія рамкі ў дызайне і жыцці. Яна бязважкая, мы ў любы момант можам яе пасунуць", - распавядаюць арганізатары.

Інсталяцыя складаецца з каркаса, на якім замацоўваецца сетка, а на падлозе ляжаць люстэрка, якая адлюстроўвае неба.

Калі мы заходзім унутр, ступаючы па небе, нас акружае клетка, спрабуюць сказаць аўтары.

Lightroom ад фінаў і ірландцаў

Нашы дрэвы госці прапаноўваюць выкарыстоўваць па-новаму.

Створаны імі будынак лунае над травой, утвараючы запоўнены святлом пакой без сцен. Павільён запрашае гараджан адхіліцца ад звыклых для іх сцяжынак.

"Сонечнае святло цячэ скрозь казачны навес, гуляе з ценямі ад лісця дрэў", - кажуць арганізатары.

Погляд на вайну з боку Зыбіцкай

Студыя Clap studio заклікае пераасэнсаваць пасляваенны горад.

Калі глядзець на павільён з боку менш пацярпелай падчас ваенных дзеянняў частцы цэнтра горада, ён здаецца суцэльным, калі зірнуць на яго з боку вуліцы Зыбіцкай, якая была амаль цалкам разбурана ў вайну, можна заўважыць, што ў павільёна адсутнічаюць часткі.

Пасля мерапрыемства канструкцыя можа служыць назіральнай пляцоўкай, месцам для сустрэч і адпачынку, кажуць арганізатары.

Стужка навiн
0