МІНСК, 6 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі ад імя народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Расіі ў сувязі з ахвярамі пажару на самалёце авіякампаніі "Аэрафлот".
"У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам і болем успрынята трагічнае паведамленне аб пажары на борце пасажырскага самалёта авіякампаніі "Аэрафлот" у маскоўскім аэрапорце Шарамеццева, які прывёў да шматлікіх чалавечых ахвяр", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў словы падтрымкі і спагады ў адрас родных і блізкіх загінуўшых пасажыраў самалёта. Таксама кіраўнік дзяржавы пажадаў хутчэй паправіцца ўсім, хто пацярпеў у выніку інцыдэнту.
Напярэдадні вечарам самалёт Sukhoi Superjet 100 выконваў рэйс з Масквы ў Мурманск. Экіпаж запытаў экстранную пасадку з-за ўзніклых непаладак на борце. Пасадзіць авіялайнер eдалося толькі з другой спробы, пры гэтым у яго зламаліся стойкі шасі і загарэліся рухавікі.
Усяго на борце Sukhoi Superjet 100 было 78 чалавек, з якіх 41 загінуў. У бальніцы з рознымі траўмамі трапілі яшчэ шэсць чалавек.
Следчы камітэт Расіі ўжо распачаў крымінальную справу ў сувязі з тым, што адбылося ў аэрапорце Шарамецева. У беларускім МЗС паведамілі, што беларусаў на злашчасным рэйсе не было.