МІНСК, 9 мая - Sputnik. Больш за тысячу паштовак адпраўленыя ў розныя куткі свету ў рамках акцыі "Палявая пошта Sputnik", паведамляе Sputnik.
Напярэдадні Дня Перамогі Sputnik праводзіць ужо традыцыйную акцыю - адкрывае сваю "Палявую пошту". Любы жадаючы можа цалкам бясплатна адправіць франтавы "трохкутнік" у любую кропку свету і любому адрасату.
Да раніцы чацвярга, яшчэ да пачатку масавых гулянняў, было адпраўлена больш за тысячу паштовак. Вельмі многія накіраваныя ў Расію і Украіну. "Адлятаюць" паштоўкі і ў Польшчу, Германію, Грэцыю, Турцыю, ЗША, Канаду і Кітай.
Адну з паштовак Spunik можа атрымаць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Адправіць віншаванне яму захацеў адзін з гомельскіх гімназістаў.
"Дзякуй вам вялікі за тое, што не забываеце пра нашых загінулых блізкіх і родных! За такі цудоўны музей, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне!" - гаворыцца ў паштоўцы, падпісанай беларускаму прэзідэнту.
Паўдзельнічаць у акцыі і адправіць паштоўку можна ў музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ў ТРЦ Galleria Minsk.