Лукашэнка заклікаў свет разам змагацца супраць пагроз глабальнага тэрарызму

© Sputnik / Виктор ТолочкоПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На плошчы перамогі ў Мінску праходзяць урачыстасці з нагоды 74-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

МІНСК, 9 мая - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікаў памятаць урокі Вялікай Айчыннай вайны і агульнымі намаганнямі змагацца з пагрозамі глабальнага тэрарызму.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін - Sputnik Беларусь
Пуцін: наказ абаронцаў Брэсцкай крэпасці не забыты

"Галоўны ўрок Вялікай Перамогі - у тым, што за мір трэба змагацца супольна, асабліва ў сучасныя дні, калі свет знаходзіцца пад прыцэлам тэрарызму", - заявіў кіраўнік дзяржавы на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 74-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Мінску , перадае карэспандэнт Sputnik у чацвер.

Паводле яго слоў, краіны павінны змагацца супраць гэтай з'явы адзіным фронтам, як гэта было ў далёкія суровыя саракавыя, калі ў шэрагах беларускага супраціўлення змагаліся тысячы антыфашыстаў з многіх краін Еўропы.

"На жаль, такога адзінства ў Еўропе цяпер няма", - канстатаваў беларускі прэзідэнт.

"Але мы ўпэўненыя ў неабходнасці канструктыўнага дыялогу з усімі краінамі, а Беларусь гатовая стаць перамоўнай пляцоўкай для ўрэгулявання любога канфлікту", - сказаў ён.

Лукашэнка таксама адзначыў, што ідзе ўзмацненне ваеннай прысутнасці на нашых межах, перакрэсленая Дамова аб ракетах сярэдняй і малой далёкасці.

Аб фашысцкім генацыдзе ў Беларусі ведае ўвесь свет

"Восьмае дзесяцігоддзе беларускі народ жыве і працуе пад мірным небам. Магчымасць дыхаць свабодай, гадаваць дзяцей і радавацца кожнаму новаму дню даў нам ратны подзвіг нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў. Сёння мы праслаўляем мужнасць воінаў, гераізм партызан падпольшчыкаў, тытанічныя намаганні працаўнікоў тылу", - сказаў прэзідэнт.

Акцыя Бессмяротны полк у Парыжы - Sputnik Беларусь
Фотафакт: беларускі сцяг неслі падчас акцыі "Бессмяротны полк" у Парыжы

Паводле яго слоў, менавіта на беларускай зямлі савецкія салдаты развянчалі міф аб непераможнасці ваеннай машыны Трэцяга рэйха. Страшныя адрасы генацыду беларускага народа добра ведае ўвесь свет - Хатынь, Дальва, Азарычы, Трасцянец, сказаў беларускі прэзідэнт.

"Усім, хто сёння ў Еўропе заахвочвае мітынгі неанацыстаў і шэсці састарэлых ваякаў з батальёнаў СС, варта паехаць у Беларусь і пабываць у пасёлку Чырвоны Бераг, дзе быў дзіцячы канцлагер, каб убачыць пранізлівы мемарыял няздзейсненым дзіцячым марам", - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі смуткуюць аб ахвярах той страшнай вайны. Ён таксама закрануў тэму ветэранаў ВАВ, адзначыўшы, што наш святы абавязак - падтрымаць іх акружыць клопатам франтавікоў і працаўнікоў тылу.

"А вам, паважаныя ветэраны, ад мяне наказ як ад грамадзяніна і галоўнакамандуючага - жывіце", - сказаў прэзідэнт.

Лукашэнка адзначыў, што галоўны ўрок Вялікай Перамогі - у тым, што за мір трэба змагацца, асабліва ў сучасныя дні, калі свет знаходзіцца пад прыцэлам тэрарызму.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0