Дзень Перамогі - адно з самых масавых і любімых святаў беларусаў. І гэта не дзіўна, бо кожны трэці беларус стаў ахвярай Вялікай Айчыннай вайны. Таму 9 Мая - нагода не толькі ўспомніць подзвіг народа, але і падзякаваць тым, хто падарыў нам мірную будучыню.
Маштабныя гулянні з нагоды Дня Перамогі прайшлі 9 мая па ўсёй Беларусі. Тысячы людзей выходзілі на вуліцы Мінска, Гродна, Гомеля, Брэста, Віцебска, Магілёва і іншых гарадоў.
Па рэспубліцы прайшла акцыя "Беларусь памятае", у Мінску, Брэсце і Гродне таксама адбыўся "Бессмяротны полк". Зразумела, па ўсёй краіне ў гонар свята давалі канцэрты. Праходзілі і жалобныя мерапрыемствы.
Як Беларусь адсвяткавала 74-ю гадавіну Перамогі - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

1/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Беларусь адзначыла ў гэты чацвер 74-ю гадавіну перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

2/31
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Раніцай 9 мая мінчане збіраліся ля Плошчы Перамогі.

3/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Людзі ішлі з партрэтамі сваякоў, якія ваявалі, каб далучыцца да рэспубліканскага шэсця "Беларусь памятае".

4/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Сёлета 9 мая ўдзельнікі акцыі ў Мінску стартавалі ад дома РСДРП.

5/31
© Sputnik / Виктор Толочко
На мерапрыемства таксама прыйшлі і школьнікі.

6/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Ветэраны пачалі рассаджвацца на прыгатаваныя месцы задоўга да пачатку ўрачыстасцяў для традыцыйнай сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі.

7/31
© Sputnik / Виктор Толочко
На плошчы Перамогі ў Мінску прайшлі афіцыйныя ўрачыстасці з нагоды 74-й гадавіны перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

8/31
© Sputnik / Виктор Толочко
У цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка і тры яго сыны.

9/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Паводле яго слоў прэзідэнта, Вялікая Перамога - гэта здабытак не толькі тых людзей, хто перамог, але і наступных пакаленняў.

10/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Сыны Аляксандра Лукашэнкі на Плошчы Перамогі 9 мая.

11/31
© Sputnik / Виктор Толочко
У Беларусі сёння налічваецца 6250 ветэранаў ВАВ.

12/31
© Sputnik / Виктор Толочко
У жывых засталося каля 15 тысяч пацярпелых ад вайны.

13/31
© Sputnik / Виктор Толочко
У адзінаццаць гадзін раніцы на Плошчы Перамогі ўсклалі вянкі і кветкі да манумента: гараджане прыйдуць сюды з партрэтамі сваіх родных.

14/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Удзельнікі акцыі "Бессмяротны полк" далучыліся да рэспубліканскага шэсця "Беларусь памятае".

15/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Калі атмасфера на плошчы Перамогі панавала хай і ўрачыстая, але некалькі сумная, каля Палаца спорту ўсё наадварот: тут шум і мітусня.

16/31
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Кірмаш майстроў і забаўляльныя зоны адкрыліся яшчэ раніцай, аднак адпачывальнікі запоўнілі лакацыі бліжэй да абеду.

17/31
© Sputnik / Виктор Толочко
На пляцоўцы каля Палаца спорту была арганізавана канцэртная праграма з выступленнем прафесійных артыстаў, якая працягвалася да 23:00.

18/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Усе жадаючыя змаглі падпісаць паштоўку для ветэрана і адправіць яе ў Дзень Перамогі ў ГЦ "Галерэя".

19/31
© Sputnik / Валерия Берекчиян
Святочны канцэрт прайшоў у Верхнім горадзе.

20/31
© Sputnik / Ирина Букас
Адна з самых папулярных святочных лакацый у мінчан і гасцей сталіцы ў Дзень Перамогі - гэта музей Вялікай Айчыннай вайны і Парк Перамогі.

21/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Шмат людзей у гэтым дзень наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны.

22/31
© Sputnik / Ирина Букас
Сотні беларусаў і замежнікаў наведалі сталічны парк Перамогі.

23/31
© Sputnik / Ирина Букас
У парку Перамогі людзі пакідалі пажаданні на імправізаванай сцяне памяці.

24/31
© Sputnik / Мария Амелина
У Гомелі Дзень Перамогі адзначылі на на галоўнай гарадской вуліцы.

25/31
© Sputnik / Мария Амелина
Святочны парад у цэнтры Гомеля.

26/31
© Sputnik / Мария Амелина
Адзін з удзельнікаў парада Пётр Мельнікаў пайшоў на вайну ў 1943 годзе, удзельнічаў у вызваленні Гомеля, іншых гарадоў Беларусі.

27/31
© Sputnik / Инна Гришук
Дзень Перамогі адзначылі і ў цэнтры Гродна.

28/31
© Sputnik / Инна Гришук
Цырымонія ўскладання кветак праходзіла ў парку Жылібера каля помніка загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне.

29/31
© Sputnik / Мария Зуева
Радасная сустрэча ветэранаў у Магілёве. Тысячы магілёўцаў прынялі ў абласным цэнтры ўдзел у святкаванні Дня Перамогі - жывая рака з гараджан з партрэтамі родных у руках расцягнулася на два кіламетры.

30/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Святочны салют 9 мая ў Мінску.

31/31
© Sputnik / Виктор Толочко
Салют быў працяглым і зачаравальным.
