https://bel.sputnik.by/20190511/Kukhnya-nashykh-prodka-gatuem-bgas-yak-el-gero-Adama-Mtskevcha-1041110688.html
Кухня нашых продкаў: гатуем бігас, які елі героі Адама Міцкевіча
Кухня нашых продкаў: гатуем бігас, які елі героі Адама Міцкевіча
Sputnik Беларусь
Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра адносіны беларусаў да гаспадара лесу і вучыць гатаваць незвычайную страву. 11.05.2019, Sputnik Беларусь
2019-05-11T17:01+0300
2019-05-11T17:01+0300
2022-04-14T15:49+0300
спадчына
культура
у беларусі
адам міцкевіч
ларыса мятлеўская
класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы
прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі
беларуская кухня
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102213/27/1022132722_0:81:1600:985_1920x0_80_0_0_769e30e745d49f59460adfba0ad5ac6d.jpg
У маі, калі назіраецца асаблівы росквіт у прыродзе, калісці было прынята ўшаноўваць Лесавіка – гаспадара леса. Яго ўяўлялі ў выглядзе дзеда, а таксама ў выглядзе белага воўка.Лясун, Лесавік, Дабрахожы, Верасовы дзядок, Лешы, Лясны Дзед, Лясны Хазяін і Часны Леса - усё гэта імёны адной міфалагічнай істоты.Нашы продкі верылі, што ў лесе ён павялічваецца ў памерах, а у полі – памяншаецца і з’яўляецца сваяком Палевіка і Хатніка. Меліся ў Лесавіка нават жонка і дачкі.Згодна з паданнямі ў кожным лясным масіве жыў свій Лесавік, на чале ж усіх лясуноў стаяў Часны Леса. Яго імкнуліся асабліва залагодзіць, паколькі лічылася, што за ахвяру або паслугу з боку чалавека ён можа надзяліць знахарскімі здольнасцямі і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя Часному Леса прыносілі ахвяры.На Смаленшчыне гэта называлася "класці адносы". У народзе існавалі пэўныя правілы паводзін у лесе: апранацца ў чыстае, увайшоўшы ў лес пакланіцца духу леса і папрасіць дазволу на задуманую справу, дарэмна не ссякаць дрэвы, без патрэбы не забіваць жывое, не браць больш, чым неабходна, а адыходзячы пакланіцца лесу з падзякай. Лічылася, што калі правільна сябе паводзіць у дачыненні да ляснога валадарства, то будзе ўсё добра.У лесе трэба паводзіць вельмі асцярожна
Лясны гаспадар быў першым памочнікам знахарам, якія часта наведваліся ў лес па лекавыя расліны. У замовах яны называлі яго не іначай як "правялікі пан", "справядлівы", "цар грозны". Ён фігуруе як выратавальнік ад сполахаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. Так падчас першага выгану кароў на пашу, звярталіся да Лесавіка, каб "замкнуў ваўкам пашчу" і быццам тады, у дзень святога Юр’я, ён выконваў ролю пастуха ваўкоў.Верылі, што замова і малітва, чытаная ў лесе, мае асаблівую моц і таму паляўнічыя як і моцныя чараўнікі маліліся толькі ў лесе.Мог Лесавік не долькі дапамагчы, але і нашкодзіць. Гэта ён прымушае людзей блукаць па лесе, палохае іх і пазбаўляе паляўнічай здабычы. Робіць ён так да таго моманту, пакуль чалавек не зразумее сваю памылку і не ўлагодзіць добрым словам ляснога гаспадара.Што такое "гультайскі бігас"Амаль у кожнай беларускай казцы ўзгадваюцца лес, пушча і бор. Вельмі часта галоўным героем выступае чалавек лесу – паляўнічы, егер, ляснік або проста лясны жыхар.Згодна з паданнямі паляўнічым быў і легендарны продак беларусаў князь Бай ці Бой. Цікава, што як і сам Лясун, яго жонка і дачкі таксама маюць поўную ўладу над усімі насельнікамі лесу і дапамагаюць герою ў яго лясных прыгодах. Найлепшым завяршэннем небяспечных вандровак па лесе для шчасліўца можа стаць шлюб з прыгажуняй-дачкой Лесавіка і тады яму паўсюдна шанцуе, ён і яго дзеці становяцца "людзьмі лесу". Каб ушанаваць добрым словам Лесавіка, можна прыгатаваць бігас – гэтую страву елі на паляванні ў паэме Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Рэцэпт бігаса ёсць і ў зборніку Вінцэнты Завадскай, яго і прапаную прыгатаваць. Інгрыдыенты:Як гатаваць:Неабходную колькасць капусты заліць булёнам з ялавічыны, уліць растопленага свінога тлушчу, пасаліць, паперчыць і тушыць. Мяса, на якім быў звараны булён, парэзаць кубікамі, змяшаць з капустай, дадаць муку, падсмажаную на тлушчы, і тушыць, пакуль страва не пацямнее, час ад часу мяшаючы, каб не прыставала да рондаля.Перад падачай добра абкласці гэтую страву падсмажанай каўбасой.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20181005/Dze-belarusy-shukayuts-zdaroe--kakhanne--yak-u-getym-dapamagayuts-kamyan--vada-1037955446.html
https://bel.sputnik.by/20181029/Kukhnya-nashykh-prodka-gatuem-bulbyanyya-stravy-z-dubovym-lstsem--kryvyu-1038398728.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102213/27/1022132722_0:30:1600:1036_1920x0_80_0_0_489dd0a2c73b8f2bf721fa07f68e10d0.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, культура, у беларусі, адам міцкевіч, ларыса мятлеўская, класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
спадчына, культура, у беларусі, адам міцкевіч, ларыса мятлеўская, класічная кухня: што елі і чым частавалі знакамітыя беларусы, прыродная сталоўка: гатуем з таго, што пад нагамі, беларуская кухня
Кухня нашых продкаў: гатуем бігас, які елі героі Адама Міцкевіча
17:01 11.05.2019 (абноўлена: 15:49 14.04.2022) Этнограф Ларыса Мятлеўская распавядае пра адносіны беларусаў да гаспадара лесу і вучыць гатаваць незвычайную страву.
У маі, калі назіраецца асаблівы росквіт у прыродзе, калісці было прынята ўшаноўваць Лесавіка – гаспадара леса. Яго ўяўлялі ў выглядзе дзеда, а таксама ў выглядзе белага воўка.
5 кастрычніка 2018, 11:57
Лясун, Лесавік, Дабрахожы, Верасовы дзядок, Лешы, Лясны Дзед, Лясны Хазяін і Часны Леса - усё гэта імёны адной міфалагічнай істоты.
Нашы продкі верылі, што ў лесе ён павялічваецца ў памерах, а у полі – памяншаецца і з’яўляецца сваяком Палевіка і Хатніка. Меліся ў Лесавіка нават жонка і дачкі.
Згодна з паданнямі ў кожным лясным масіве жыў свій Лесавік, на чале ж усіх лясуноў стаяў Часны Леса. Яго імкнуліся асабліва залагодзіць, паколькі лічылася, што за ахвяру або паслугу з боку чалавека ён можа надзяліць знахарскімі здольнасцямі і спрыяць у лясных промыслах. З мэтай дасягнуць апошняга яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя Часному Леса прыносілі ахвяры.
На Смаленшчыне гэта называлася "класці адносы". У народзе існавалі пэўныя правілы паводзін у лесе: апранацца ў чыстае, увайшоўшы ў лес пакланіцца духу леса і папрасіць дазволу на задуманую справу, дарэмна не ссякаць дрэвы, без патрэбы не забіваць жывое, не браць больш, чым неабходна, а адыходзячы пакланіцца лесу з падзякай. Лічылася, што калі правільна сябе паводзіць у дачыненні да ляснога валадарства, то будзе ўсё добра.
У лесе трэба паводзіць вельмі асцярожна
Лясны гаспадар быў першым памочнікам знахарам, якія часта наведваліся ў лес па лекавыя расліны. У замовах яны называлі яго не іначай як "правялікі пан", "справядлівы", "цар грозны". Ён фігуруе як выратавальнік ад сполахаў, крыксаў, згубы скаціны і нават нячыстай сілы. Так падчас першага выгану кароў на пашу, звярталіся да Лесавіка, каб "замкнуў ваўкам пашчу" і быццам тады, у дзень святога Юр’я, ён выконваў ролю пастуха ваўкоў.
Верылі, што замова і малітва, чытаная ў лесе, мае асаблівую моц і таму паляўнічыя як і моцныя чараўнікі маліліся толькі ў лесе.
Мог Лесавік не долькі дапамагчы, але і нашкодзіць. Гэта ён прымушае людзей блукаць па лесе, палохае іх і пазбаўляе паляўнічай здабычы. Робіць ён так да таго моманту, пакуль чалавек не зразумее сваю памылку і не ўлагодзіць добрым словам ляснога гаспадара.
Што такое "гультайскі бігас"
Амаль у кожнай беларускай казцы ўзгадваюцца лес, пушча і бор. Вельмі часта галоўным героем выступае чалавек лесу – паляўнічы, егер, ляснік або проста лясны жыхар.
29 кастрычніка 2018, 15:58
Згодна з паданнямі паляўнічым быў і легендарны продак беларусаў князь Бай ці Бой. Цікава, што як і сам Лясун, яго жонка і дачкі таксама маюць поўную ўладу над усімі насельнікамі лесу і дапамагаюць герою ў яго лясных прыгодах. Найлепшым завяршэннем небяспечных вандровак па лесе для шчасліўца можа стаць шлюб з прыгажуняй-дачкой Лесавіка і тады яму паўсюдна шанцуе, ён і яго дзеці становяцца "людзьмі лесу".
Каб ушанаваць добрым словам Лесавіка, можна прыгатаваць бігас – гэтую страву елі на паляванні ў паэме Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Рэцэпт бігаса ёсць і ў зборніку Вінцэнты Завадскай, яго і прапаную прыгатаваць.
- 1 літр кіслай капусты
- Некалькі шклянак булёну
- 1 ст. лыжка мукі
- 1 цыбуліна
- 3-4 ст. лыжкі тлушчу
- 0.75 кг ялавічыны
- Соль
- Перац
Неабходную колькасць капусты заліць булёнам з ялавічыны, уліць растопленага свінога тлушчу, пасаліць, паперчыць і тушыць. Мяса, на якім быў звараны булён, парэзаць кубікамі, змяшаць з капустай, дадаць муку, падсмажаную на тлушчы, і тушыць, пакуль страва не пацямнее, час ад часу мяшаючы, каб не прыставала да рондаля.
Перад падачай добра абкласці гэтую страву падсмажанай каўбасой.