МІНСК, 13 мая – Sputnik. Незвычайны пламбір, які змяшчае пялёсткі васількоў і насенне лёну, а стаканчык - жытнюю муку, прыгатавалі ў Беларусі. Стваральнікі ласунка сцвярджаюць, што хацелі зрабіць прадукт, які дазволіць гасцям краіны літаральна даведацца, які смак у Беларусі.
Нацыянальныя рэцэпты, якія ўжо правераныя стагоддзямі, - гэта, канешне, добра, але гурманы імкнуцца рухацца наперад і здзіўляць суайчыннікаў і іншаземцаў новымі арыгінальнымі стравамі.
Вытворца сцвярджае, што марозіва мае салодкі мядова-масляны прысмак, і яго наўрад ці можна пераблытаць з іншым дэсертам.
У крамах марозіва з'явіцца ўжо 13 мая – пакуль набыць яго можна толькі ў месцах продажу сувенірнай прадукцыі.