"Гей-парад з элементамі вакалу": Дробыш выказаўся пра "Еўрабачанне"

© Sputnik / Евгения Новоженина / Перайсці ў медыябанкПрадзюсар Віктар Дробыш
Прадзюсар Віктар Дробыш - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як прызнаўся прадзюсар, для яго галоўнае не месца, якія зоймуць Сяргей Лазараў і Зена, а тое, каб яны выступілі годна.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Вядомы расійскі прадзюсар Віктар Дробыш назваў "Еўрабачанне" "гей-парадам з элементамі вакалу", пры гэтым ён адзначыў высокі ўзровень арганізацыі конкурсу, адпаведныя заявы кампазітар зрабіў у інтэрв'ю "ВокругТВ".

Прадстаўніца Беларусі на конкурсе Еўрабачанне-2019 Зена - Sputnik Беларусь
Першы паўфінал "Еўрабачання-2019" пройдзе сёння ў Тэль-Авіве

Першы паўфінал "Еўрабачання-2019" пройдзе ў аўторак у Тэль-Авіве. Сярод канкурсантаў - беларуская спявачка Зена, якая супрацоўнічае з прадзюсарам Дробышам. Як выказаўся сам кампазітар, шоу добра арганізавана ў тэхнічным плане.

"Я, хоць і кажу, што гэта гей-парад з элементамі вакалу, але гэта, вядома, і вялікая творчая гісторыя, якая задоўга рыхтуецца, за месяц выстаўляецца" - выказаўся прадзюсар і дадаў, што "іншая справа матэрыял".

Сам Дробыш, паводле яго слоў, чакае ад конкурсу з'яўлення новых плыняў і поглядаў на музыку. Пры гэтым ён дадаў, што сёння "Еўрабачанне" перастае быць "конкурсам для хатніх гаспадынь" і развіваецца ў бок музычнага свята.

"Рабіць прагноз, хто пераможа, хто выйграе, ці паедзе Сярожа Лазараў і ці забярэ гэтую статуэтку і прывязе "Еўрабачанне" ў Расію ці не... Я нават не думаю, што пра гэта трэба гаварыць. Мне здаецца, прывязе Сярожа Лазараў ці не - усё роўна", - выказаўся Дробыш і дадаў, што галоўнае - гэта каб "музыка рухалася, змянялася".

Суседаў: мы з вамі не можам праверыць, хто і як галасуе на Еўрабачанні - Sputnik Беларусь
Радыё
Суседаў: мы з вамі не можам праверыць, хто і як галасуе на "Еўрабачанні"

Як прызнаўся Дробыш, "не вельмі парыцца" ён і з-за таго, якое месца зойме не толькі Лазараў, але і Зена. "Мне вельмі хочацца, каб і тыя, і іншыя выступілі годна. (...) Я хутчэй пякуся за якасць. Мне хочацца, каб нашы ўдзельнікі здзіўлялі", - дадаў ён.

Успомніў прадзюсар і свой папярэдні вопыт паездкі на "Еўрабачанне", калі ў 2016-м на шоу ад Беларусі адправіўся яго выхаванец Ivan, аднак, нават нягледзячы на піяр-ход з агаленнем, не змог выйсці ў фінал.

"Быў правал з Ivan... Але мне здаецца, гэта крута: голы Ivan, галаграма, з ваўком. І нават калі ў Амерыцы паказвалі, што ў Еўропе прайшоў конкурс "Еўрабачанне", ва ўсіх навінах на заднім плане быў Ivan і воўк", - пахваліўся Дробыш.

Букмекеры не вераць у поспех Зены на "Еўрабачанні": на іх думку, у фінал конкурсу маладая спявачка выйсці не зможа. У адрозненне ад гісторыі з Ivan'ом, тут каманда не прыдумала якіх-небудзь піяр-хадоў або нечаканых паваротаў на сцэне: артыстка будзе проста спяваць з падтанцоўкі.

Стужка навiн
0