Якія шанцы ў Зены ў фінале "Еўрабачання"?

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкПрадстаўніца Беларусі Зена на конкурсе "Еўрабачанне-2019"
Прадстаўніца Беларусі Зена на конкурсе Еўрабачанне-2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Букмекеры пакуль ставяць беларуску на не вельмі высокае месца. Зрэшты, яны ўжо памыліліся: меркавалі, што ў фінал "Еўрабачання" Зена не выйдзе.

МІНСК, 15 мая - Sputnik. Прадстаўніца Беларусі Зена выступіць у фінале міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019", які адбудзецца ў гэтую суботу ў Тэль-Авіве.

Прадзюсар Віктар Дробыш - Sputnik Беларусь
"Гей-парад з элементамі вакалу": Дробыш выказаўся пра "Еўрабачанне"

Вынікі першага паўфіналу "Еўрабачання-2019" сталі вядомыя ў ноч з аўторка на сераду. Насуперак прагнозам букмекераў, у лік фіналістаў увайшла і беларуска Зена. Такім чынам, яна зноў выступіць у Тэль-Авіве - у рамках фінальнага шоу.

За некалькі дзён да фіналу букмекеры ставяць Зену на 21 месца - не вельмі высока. Зрэшты, адзін раз яны ўжо памыліліся, мяркуючы, што кваліфікацыю спявачка не пройдзе. Таму можна меркаваць, што ў выніку яна зможа заняць і больш высокае месца.

У фанацкім апытанні на сайце Eurovisionworld, у якім прынялі ўдзел больш за 200 тысяч чалавек, Зену ставяць куды вышэй: на 12-е месца сярод усіх удзельнікаў. Цікава, што ў гэтым рэйтынгу яна нават апярэджвае прадстаўніцу Аўстраліі Кейт Мілер-Хайдке, якую букмекеры ставяць на трэцяе месца.

За 12 гадзін відэа выступу Зены ў першым паўфінале сабрала каля 160 тысяч праглядаў на YouTube - гэта нядрэнны паказчык, некаторых супернікаў яна апярэджвае практычна ў два разы. Пры гэтым пад ролікам 6,9 тысяч "лайкаў" і толькі 1,3 тысячы "дызлайкаў".

Другая дзясятка фіналістаў "Еўрабачання-2019" вызначыцца 16 мая па выніках другога паўфіналу. Акрамя таго, у фінале будуць удзельнічаць прадстаўнікі краін - арганізатараў шоу: Ізраіля, Францыі, Іспаніі, Італіі, Германіі і Вялікабрытаніі.

Стужка навiн
0