"Еўрабачанне - 2019": Сяргей Лазараў выйшаў у фінал

© Sputnik / Владимир Астапкович / Перайсці ў медыябанкСпявак Сяргей Лазараў (Расія) падчас другога паўфіналу "Еўрабачанне-2019"
Спявак Сяргей Лазараў (Расія) падчас другога паўфіналу Еўрабачанне-2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Расійскі спявак Сяргей Лазараў выйшаў на сцэну другога паўфіналу "Еўрабачання" пад "нядобрым" нумарам 13, аднак выступленне артыста мела поспех.

Прадстаўніца Беларусі Зена на конкурсе Еўрабачанне-2019 - Sputnik Беларусь
Якія шанцы ў Зены ў фінале "Еўрабачання"?
МІНСК, 17 мая - Sputnik. Прадстаўнік Расіі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2019" спявак Сяргей Лазараў выйшаў у фінал шоу, вынікі галасавання тэлегледачоў і членаў журы ў другім паўфінале былі абвешчаныя ў ноч з чацвярга на пятніцу.

Другі паўфінал "Еўрабачання-2019" адбыўся ўвечары ў Тэль-Авіве. За права выйсці ў фінал шоу змагаліся прадстаўнікі 18 краін свету, у тым ліку і Расіі.

Згодна з вынікамі галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы, у фінал "Еўрабачання" з другога паўфіналу выйшлі прадстаўнікі наступных краін:

  • Расія
  • Паўночная Македонія
  • Нідэрланды
  • Албанія
  • Швецыя
  • Азербайджан
  • Данія
  • Нарвегія
  • Швейцарыя
  • Мальта

Фінал "Еўрабачання-2019" пройдзе 18 мая ў Тэль-Авіве. На сцэну конкурсу выйдуць прадстаўнікі 26 краін: дзесяць былі вызначаны першым паўфіналам, яшчэ дзесяць - другім. Аўтаматычна ў фінал праходзяць краіны "вялікай пяцёркі" (Францыя, Германія, Італія, Вялікабрытанія і Іспанія), а таксама краіна - гаспадыня шоу Ізраіль.

Стужка навiн
0