Шэдэўр на рэканструкцыі: як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі
Шэдэўр на рэканструкцыі: як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх у Жамыслаўлі
Sputnik Беларусь
Беларуская рэзідэнцыя знакамітага шляхецкакага роду ўключана ў спіс гісторыка-культурных катоўнасцяў краіны. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, у якім стане... 21.05.2019, Sputnik Беларусь
2019-05-21T13:28+0300
2019-05-21T13:28+0300
2019-09-04T13:34+0300
фота
спадчына
у беларусі
палац
рэканструкцыя
забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці беларусі
Помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль на Гарадзеншчыне. Сядзіба ў стылі неакласіцызму, якая належала Умястоўскім, з’яўляецца прататыпам палацава-паркавага ансамбля "Лазёнкі" ў Варшаве. Гэты шэдэўр будавалі 72 гады прадстаўнікі трох пакаленняў знакамітага шляхецкага роду.У міжваенныя часы ў сядзібе знаходзілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта, потым – санаторый для параненых салдат і афіцэраў кайзераўскай арміі, а ў савецкія гады – кіраўніцтва саўхоза.Зараз будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, хаця і ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. У 2012 годзе тут адбыўся пажар, а ў 2017 годзе сядзібу набылі новыя гаспадары, якія паабяцалі зрабіць рэканструкцыю. Аднаўленчыя работы пачаліся зусім нядаўна.Як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.Чытайце таксама:
Беларуская рэзідэнцыя знакамітага шляхецкакага роду ўключана ў спіс гісторыка-культурных катоўнасцяў краіны. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, у якім стане знаходзіцца сядзіба.
Помнік палацава-паркавай архітэктуры XIX стагоддзя знаходзіцца ў аграгарадку Жамыслаўль на Гарадзеншчыне. Сядзіба ў стылі неакласіцызму, якая належала Умястоўскім, з’яўляецца прататыпам палацава-паркавага ансамбля "Лазёнкі" ў Варшаве. Гэты шэдэўр будавалі 72 гады прадстаўнікі трох пакаленняў знакамітага шляхецкага роду.
У міжваенныя часы ў сядзібе знаходзілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта, потым – санаторый для параненых салдат і афіцэраў кайзераўскай арміі, а ў савецкія гады – кіраўніцтва саўхоза.
Зараз будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, хаця і ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны. У 2012 годзе тут адбыўся пажар, а ў 2017 годзе сядзібу набылі новыя гаспадары, якія паабяцалі зрабіць рэканструкцыю. Аднаўленчыя работы пачаліся зусім нядаўна.
Як зараз выглядае сядзіба Умястоўскіх, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
Сядзіба Патоцкіх у Беразіно: чарговая шляхецкая рэзідэнцыя чакае інвестараў
У міжваенныя часы ў сядзібе знаходзілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта, потым – санаторый для параненых салдат і афіцэраў кайзераўскай арміі, а у савецкія гады – кіраўніцтва саўхоза. На пачатку 2000-ых тут працавалі калгасная кантора, бібліятэка, клуб, але, калі арганізацыі пераехалі, будынак паступова пачаў сыходзіць у заняпад.
Сядзіба доўгі час знаходзілася ў аварыйным стане, хаця і была ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У 2012 годзе тут адбыўся пажар, у 2015 годзе комплекс набыў бізнесовец з Іарданіі: ён заплаціў задатак, але хутка знік і не займаўся рэканстркцыяй.
У жніўні 2017 года будынак набыў беларускі бізнесовец. Апошнія паўтара гады ўласнік займаўся дакументацыяй, рыхтаваў будаўнічыя матэрыялы і чысціў парк побач з палацам. Нядаўна пачаліся аварыйна-аднаўленчыя работы.
Свята пачалося з тэатралізаванага шэсця з удзелам самаго ўладара зямель Жамыслаўскіх графа Уладзіслава Умястоўскага і яго жонкі Яніны, княгіні Евы, заснавальніцы і ўладаркі зямель іўеўскіх з князям Гэдымінам; князёўны Барбары Радзівіл з Геранёнаў, князя Трабуса з Трабаў.