МІНСК, 22 мая - Sputnik. Аплаціць праезд у наземным транспарце бескантактавай банкаўскай картай можна будзе на трамвайным маршруце №6, паведамілі ў адным з вядучых банкаў Беларусі.
Трамвай гэтага маршруту курсіруе паміж Серабранкай і Зялёным Лугам. Плаціць за праезд можна будзе картамі Visa, Mastercard і Белкарт, выдадзенымі любымі банкамі.
Пасажыры трамвая таксама змогуць разлічыцца з дапамогай смартфона, бірулек, гадзіннікаў і іншых мабільных прылад з падтрымкай тэхналогіі NFC. Калі пілотны праект будзе паспяховым, яго плануюць распаўсюдзіць на ўвесь грамадскі транспарт горада.
Для таго, каб аплаціць праезд, дастаткова паднесці карту да валідатара, дачакацца гукавога сігналу і тэкставага паведамлення. Кошт праезду будзе такі ж, як пры куплі звычайнага папяровага талона - Br0,6.
У асабістым кабінеце пасажыр зможа вывучыць гісторыю паездак і расходаў, а таксама атрымаць электронны карт-чэк.
Падобная паслуга даступная ўжо на ўсіх станцыях мінскага метрапалітэна. З моманту з'яўлення паслугі пасажыры разлічыліся такім спосабам за праезд ужо больш за 12 млн раз. Пры гэтым плацілі картамі, выпушчанымі ў 189 банках з 63 краін свету.