Праспект Незалежнасці можа стаць аб’ектам сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Макей
Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ужо падрыхтаваны адпаведны праект пастанаўлення Саўміна, які накіраваны ў Міністэрства культуры і МЗС Беларусі.

МІНСК, 23 мая - Sputnik. Беларускі бок ужо некалькі гадоў працуе над пытаннем уключэння мінскага праспекта Незалежнасці ў спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, паведаміў журналістам кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей.

Стала вядома, якія гістарычныя будынкі рэканструююць у Мінску - Sputnik Беларусь
Стала вядома, якія гістарычныя будынкі рэканструююць у Мінску

Зараз падрыхтаваны праект пастанаўлення Саўміна, які прадугледжвае падачу праспекта ў папярэдні спіс ЮНЕСКА. Плануецца, што праспект будзе ўключаны ў складзе міжнароднай намінацыі – разам з яшчэ некалькімі краінамі.

"Гэта была нашая прапанова аб тым, каб зрабіць праект рэгіянальным, бо ёсць адметныя рысы і асаблівасці ў кожнай краіне і ў кожнай сталіцы. Таму мы прапанавалі нашым суседзям зрабіць сумесны рэгіянальны праект, накіравалі свае прапановы Расіі, Украіне, Польшчы і Германіі. Хтосьці адгукнуўся, хтосьці - не", - патлумачыў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

На хуткае завяршэнне працэдуры разлічваць не прыходзіцца, таму што трапленне ў пералік залежыць не толькі ад беларускага боку, але і ад хуткасі падрыхтоўкі дакументаў іншымі краінамі-удзельніцамі.

"Я лічу, што гэта перспектыўну накірунак нашай працы, таму што трэба рабіць больш дзеля таго, каб з’яўляліся пэўныя аб’ядноўваючыя моманты", - падкрэсліў Макей.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0