Відэа

МУС паказала, як сабакі ахоўваюць стадыён Еўрапейскіх гульняў – відэа

Падпісацца на
НовостиTelegram
Кінолагі і іх гадаванцы перад пачаткам II Еўрапейскіх гульняў аглядаюць аўтамабілі, ужо прыбываюць на стадыён "Дынама". Глядзіце на відэа, як службовыя сабакі абшукваюць машыны.

Каля спартыўнай арэны знаходзяцца два кантрольна-прапускныя пункты, на якіх дзяжураць кінолагі з сабакамі, працягласць адной змены складае 12 гадзін, паведамілі Sputnik у прэс-службе МУС Беларусі.

МУС расказала, якія службовыя сабакі будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях - Sputnik Беларусь
МУС расказала, якія службовыя сабакі будуць працаваць на Еўрапейскіх гульнях

Чацвераногім ахоўнікам прадастаўлены ўсе ўмовы - месца для адпачынку ў цені, смачнае харчаванне і неабмежаваная колькасць вады. Прычым, як запэўнілі ў МУС, за станам гадаванцаў сочаць ветэрынары.

"У першую чаргу звяртаем увагу на актыўнасць сабакі, бо гэта адзін з паказчыкаў яе здароўя, а таксама на стан лімфатычных вузлоў, слізістых абалонак і воўны", - распавёў галоўны спецыяліст па ветслужбе аддзела медыцынскага і ветэрынарнага забеспячэння ГУКУВ маёр медыцынскай службы Анатоль Малашкевіч.

Пакуль яшчэ аўтамабіляў не так шмат, але бліжэй да пачатку спаборніцтваў чакаюцца дзясяткі фур з грузам, і ўсе аўтамабілі будуць аглядаць кінолагі з сабакамі.

Стужка навiн
0