МІНСК, 28 мая - Sputnik. Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прыбудзе ў Мінск 2 чэрвеня, пра гэта напярэдадні паведаміў міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў.
Перамовы кіраўнікоў МЗС Расіі і Беларусі, Сяргея Лаўрова і Уладзіміра Макея, прайшлі ў панядзелак у Маскве. Пасля прайшла прэс-канферэнцыя па выніках перамоваў, на якой быў агучаны шэраг пытанняў і, у прыватнасці, была абвешчаная дата прыбыцця новага расейскага пасла ў Беларусь.
"Дзмітрый Фёдаравіч Мезенцаў ужо ў нядзелю (2 чэрвеня - Sputnik) адбывае да месца службы", - паведаміў Лаўроў журналістам.
Ён адзначыў, што Мезенцаў прымаў удзел і ў перамовах кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў.
Раней паведамлялася, што новы пасол прыляціць у Мінск на пачатку чэрвеня. Прызначаны яшчэ ў красавіку на пасаду пасла Мезенцаў займае пасаду кіраўніка эканамічнага камітэта Расіі, аднак ён складзе гэтыя паўнамоцтвы 29 мая.