"Гэта нешта большае, чым майстар-клас. Хутчэй, мэтр-клас", - сказала суразмоўніца.
Майстар-клас прайшоў у прэс-цэнтры Sputnik 30 мая ў рамках новага модуля адукацыйнай праграмы SputnikPro.
Чым начыніць тэкст прэс-афіцэру
Чамаданава перакананая - усё, пра што гаварылі на майстар-класе, можна ўжыць у штодзённай службовай дзейнасці.
"Наша мэта адна - прыцягнуць карыстальніка да чытання нашай інфармацыі, зрабіць так, каб яна карысталася попытам - і ў журналістаў у тым ліку. У сённяшнім дыялогу мы атрымалі шэраг саветаў, як зрабіць так, каб гэта адбылося", - распавяла Чамаданава.
Супрацоўнік прэс-службы МУС Маргарыта Гаўрова ўпэўненая: прэс-афіцэрам удвая складаней, бо прыходзіцца адказваць на пытанне пра тое, хто ж яны - журналісты або прадстаўнікі МУС?
"Мы павінны быць і журналістамі, і афіцыйнымі прадстаўнікамі ведамства. Мы павінны быць і афіцыйнымі, і крэатыўнымі. У адным чалавеку такія якасці сабраць даволі складана, але майстар-клас паказаў - няма мяжы дасканаласці, можна развівацца і развіваць творчасць", - падзялілася Гаўрова.
Алег Шчадроў на майстар-класе звярнуў увагу слухачоў на тое, як пісаць яркія інфарматыўныя загалоўкі і ліды.
"Людзі чытаюць тэксты па дыяганалі, і менавіта таму, як начыніць тэкст самым смачным, мы сёння вучыліся. Пойдзем адточваць майстэрства", - кажа Гаўрова і запэўнівае: МУС імкнецца да таго, каб быць бліжэй да чытача. У тым ліку, праз слова.
"Слова мае каласальнае значэнне, а з вуснаў супрацоўніка міліцыі яно ўспрымаецца асабліва сур'ёзна", - перакананая Маргарыта Гаўрова.
Ацанілі майстар-клас і ў прэс-службе мінскага ГУУС.
"Семінар быў карысны для нашага ведамства ў першую чаргу таму, што спікер - практыкуючы журналіст. Былі разабраныя памылкі нашага сайта ў частцы складання прэс-рэлізаў. Мы запазычылі максімум інфармацыі", - падзялілася начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама Наталля Ганусевіч.
Якой мовай размаўляць прэс-афіцэру?
Семінар для многіх меў практычнае значэнне, упэўнены галоўны спецыяліст па грамадскіх сувязях галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі Уладзімір Пархомцаў.
"Мы зразумелі, як неабходна працаваць у наш час. Інфармацыя павінна быць аператыўнай, хуткай, павінна падавацца невялікімі аб'ёмамі, каб наш асноўны чытач мог лёгка яе зразумець. Алег Іванавіч добра пра гэта распавёў, прывёў прыклады", - адзначыў суразмоўца.
Узнікалі і спрэчкі. Так, слухачы разышліся ў поглядах на афіцыйны стыль выкладання інфармацыі.
"Для сябе я зразумеў: чым прасцей інфармацыю пададзім, тым будзе лепш, цікавей і тым большым будзе ахоп аўдыторыі. У выніку мы завалодаем яе ўвагай", - адзначыў Пархомцаў.
Ён расказаў і пра свой погляд на тое, як павінна выбудоўвацца праца з журналістамі, а ад сябе папрасіў калег крыху больш адказна рыхтавацца напярэдадні мерапрыемстваў, на якія іх запрашаюць ўнутраныя войскі.
"Маладыя журналісты напрацоўваюць вопыт, асаблівых прэтэнзій да іх няма, але ёсць невялікае пажаданне: выязджаючы на мерапрыемства, падрыхтуйцеся да яго, даведайцеся, чым займаецца ведамства", - параіў ён.
Ганусевіч таксама лічыць, што самы спрэчны момант - гэта стыль, які можа дазволіць сабе прэс-афіцэр у размове з чытачом.
"У наш адрас прагучала крытыка ў сувязі з напісаннем навінаў афіцыйнай мовай, але гэта спецыфіка нашага ведамства", - мяркуе суразмоўца.