На Еўрапейскія гульні прыедзе не менш за 30 тысяч замежных заўзятараў

© Photo : Дирекция II Европейских игрТалісман II Еўрапейскіх гульняў Лесік з факелам
Талісман II Еўрапейскіх гульняў Лесік з факелам - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спартыўны бязвіз запрацуе з 10 чэрвеня, трапіць у Беларусь можна будзе праз любы пункт пропуску, дастаткова паказць квіток на спаборніцтвы Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 31 мая - Sputnik. На II Еўрапейскія гульні ў Беларусі чакаюць мінімум 30 тысяч замежных заўзятараў, паведаміў у чацвер намеснік дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" Анатоль Котаў.

Стадыён Дынама - Sputnik Беларусь
Беларускія атлеты атрымаюць імянныя стыпендыі за поспех на Еўрапейскіх гульнях

"Упэўнены, што 30 тысяч стане ніжняй планкай глядацкай цікавасці да мультыспартыўнага форуму", - адзначыў Котаў.

З 10 чэрвеня да 10 ліпеня для заўзятараў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым. Трапіць у краіну можна будзе пры наяўнасці квітка на любое мерапрыемства II Еўрапейскіх гульняў.

"Мы спецыяльна не сталі абмяжоўваць бязвізавы рэжым перыядам правядзення Еўрапейскіх гульняў. Хтосьці прыедзе крыху раней, або заадно наведае які-небудзь санаторый Беларусі", - заявіў Анатоль Котаў і дадаў, што арганізатары Еўрапейскіх гульняў спадзяюцца, што госці Беларусі з задавальненнем пабываюць тут не толькі на спаборніцтвах, але і застануцца яшчэ на некалькі дзён.

II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. У спартыўным форуме прымуць удзел больш за 4 тысячы спартсменаў з 50 краін, будзе разыграна 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту па 23 дысцыплінах.

Стужка навiн
0