На ЦТ-2019 зарэгістравалася 76 888 абітурыентаў

© Sputnik / Виктор ТолочкоНа ЦТ-2019 зарэгістравалася 76 888 абітурыентаў
На ЦТ-2019 зарэгістравалася 76 888 абітурыентаў - Sputnik Беларусь
Самымі папулярнымі прадметамі для тэсціравання, як і ў мінулым годзе, сталі руская мова і матэматыка, найменш запатрабаванымі апынуліся рэдкія замежныя.

МІНСК, 3 чэр - Sputnik. Амаль 77 тысяч абітурыентаў зарэгістраваліся на цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі у 2019 годзе, пра гэта паведаміў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.

Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну - Sputnik Беларусь
ЦТ па беларускай мове. Часціны мовы: назоўнік

Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне праводзілася ў рэспубліцы з 2 мая па 1 чэрвеня. Па дадзеных РІКВ, у бягучым годзе на ЦТ зарэгістравалася 76 888 удзельнікаў. Для параўнання, у мінулым годзе гэтая лічба склала больш за 82 тысяч.

У інстытуце таксама паведамілі, што самымі папулярнымі прадметамі у 2019 годзе, як і ў мінулыя гады, апынуліся руская мова і матэматыка: гэтыя прадметы вырашылі здаць амаль 63 тысячы і больш за 42 тысяч абітурыентаў адпаведна.

Трэцім па папулярнасці прадметам у гэтым годзе апынулася англійская мова: яе маюць намер здаць звыш 26 тысяч чалавек (а на тэсціраванне па беларускай мове збіраецца каля 22 тысяч).

Найменш запатрабаванымі на тэставанні апынуліся рэдкія замежныя мовы: напрыклад, ЦТ па іспанскай здадуць толькі 164 абітурыенты, па кітайскай - усяго 30.

Рэзервовымі днямі для тых абітурыентаў, хто па ўважлівай прычыне не зможа здаць тэсціраванне разам з усімі, будуць 6, 8 і 10 ліпеня (зарэгістравацца прапануюць у БДУ з 30 чэрвеня па 2 ліпеня).

Нагадаем, першае ЦТ пройдзе 11 чэрвеня: у гэты дзень абітурыенты здадуць іспыт па беларускай мове. 

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі