Генаэфе Гіляраўне Шчучко ў гэтым годзе споўніўся 101 год. Знакавую дату яна святкавала 18 мая. Чым жыве жанчына, у якой дзве дачкі, 7 унукаў і 12 праўнукаў, даведаўся фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
На свае гады Генаэфа Гіляраўна сябе не адчувае. І хаця з гаспадаркай дапамагаюць родныя, запэўнівае, што можа самастойна нават дровы папіліць, не кажучы ўжо пра любімыя заняткі.
Амаль усё сваё жыццё жанчына працуе за швейнай машынай і вяжа кручком. Вучыцца швейнай справе яе аддалі ў маладосці бацькі, і неўзабаве справа стала галоўнай у жыцці. Шыла любое адзенне – ад паліто да сукенак – і ў хуткім часе ўсё наваколле ведала яе як найлепшую майстрыху. Нават моладзь у вёсцы Дуброўшчына Пастаўскага раёна ведае пра швачку, якая ўжо адзначыла стогадовы юбілей.
І хаця зараз усё неабходнае можна набыць у краме, Генаэфа Гіляраўна ўсё роўна садзіцца за сваю машыну, якой ужо таксама шмат гадоў.
"Як зараз памятаю: набыла яе 10 ліпеня 1937 года за 155 злотых", – паказвае яна на сваю рарытэтную памочніцу.
Сучаснае хоббі швачкі – вязать невялікія дываночкі з упаковачных цэлафанавых пакетаў. Тэхналогія вельмі простая: пакеты з-пад малака, смятаны і іншых прадуктаў трэба парэзаць на стужачкі і сшыць. Атрымаюцца рознакаляровыя нітачкі, з якіх пры дапамозе фантазіі і працавітых рук з’яўляюцца незвычайныя вырабы.
У планах Генаэфы Гіляраўны – працаваць і ўсміхацца, не заўважаючы хваробаў і ўзросту.