Усе ў захапленні: фінал "Чарнобыля" атрымаў рэкордную ацэнку гледачоў

© Photo : HBO (2019)Кадр з серыяла "Чарнобыль"
Кадр з серыяла Чарнобыль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На партале IMDb рэйтынг апошняй серыі міні-серыяла склаў рэкордныя 9,9 балаў з 10.

МІНСК, 5 чэр - Sputnik. Апошняя серыя міні-серыяла HBO "Чарнобыль" зрабіла фурор сярод гледачоў, сведчаць дадзеныя сэрвісу IMDb.

Серыял Чарнобыль стаў самым папулярным у гісторыі па версіі IMDB - Sputnik Беларусь
Серыял "Чарнобыль" стаў самым папулярным у гісторыі па версіі IMDB

Фінальная серыя праекта HBO "Чарнобыль" выйшла на экраны напярэдадні. Эпізод пад назвай "Вечная памяць" распавёў пра суд па справе аб выбуху на станцыі, а таксама прывёў шэраг гістарычных фактаў аб аварыі і яе наступствах.

Адразу пасля выхаду апошняя серыя "Чарнобыля" атрымала захопленыя водгукі гледачоў. Так, ацэнка эпізоду на IMDb складае 9,9 бала з дзесяці.

Раней такой высокай ацэнкі ўдастойваліся толькі некалькі эпізодаў "Гульні тронаў" і "Ва ўсе цяжкія".

У захапленні ад фінальнага эпізоду "Чарнобыля" і крытыкі. The Telegraph назваў гэты міні-серыял адной з лепшых драм, калі-небудзь знятых. На думку аўтараў The Guardian, гэты эпізод неўзабаве будзе лічыцца класікай для серыялаў. У большасці рэцэнзій "Вечнай памяці" выстаўляюць максімальныя пяць зорак.

Нагадаем, раней "Чарнобыль" быў названы самым рэйтынгавым серыялам па версіі IMDb - ацэнка праекта складае 9,7 бала з дзесяці, гэта значыць больш, чым у любога серыяла ў гісторыі. Зрэшты, пры гэтым называць яго "самым папулярным" нельга: па дадзеных HBO, кожную серыю ў эфіры тэлеканала глядзяць каля мільёна чалавек, а ў той жа "Гульні тронаў" гэты паказчык быў у 13 разоў больш. Аднак гэта не адмяняе таго, што "Чарнобыль" - серыял найвышэйшага ўзроўню.

Глядзіце таксама месцы здымак серыяла "Чарнобыль" у фотастужцы Sputnik, а таксама чытайце пра тое, як у стварэнні праекта прыняла ўдзел Беларусь.

Стужка навiн
0