Відэа

Што пакажуць на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў

Падпісацца
21 чэрвеня на стадыёне "Дынама" ў Мінску, а 20-й пройдзе цырымонія адкрыцця другіх Еўрапейскіх гульняў. Глядзіце прома-ролік, прымеркаваны да знакавага мерапрыемства.

Талісман II Еўрапейскіх гульняў Лесік з факелам - Sputnik Беларусь
На Еўрапейскія гульні прыедзе не менш за 30 тысяч замежных заўзятараў
Мультыспартыўны форум пачнецца з урачыстай цырымоніі адкрыцця, якую чакаюць і будуць глядзець ва ўсім свеце. Падрадчыкам мерапрыемства выступіла арганізацыя, якая ўваходзіць у кампанію вядомага расійскага кампазітара Ігара Крутога.

Шоу, прымеркаванае да адкрыцця еўрапейскага першынства, арганізатары плануюць зрабіць відовішчным з дапамогай сучасных тэхналогій, у тым ліку і дапоўненай рэальнасці. На сцэну спартыўнай арэны выйдуць і папулярныя артысты, сярод якіх оперныя зоркі Ганна Нятребка і Дзімаш Кудайберген.

Квіткі на цырымонію адкрыцця яшчэ ёсць у продажы, аднак большасць ужо раскуплена. Кошты пачынаюцца ад 75 рублёў і даходзяць да 300.

Актыўна набываюць квіткі і на мерапрыемствы Еўрапейскіх гульняў - паводле інфармацыі арганізатараў, прададзена ўжо каля 130 тысяч квіткоў, прычым прыкладна 15% з іх купілі замежныя заўзятары.

Стужка навiн
0