МІНСК, 13 чэр - Sputnik. Большая частка беларускіх спартсменаў - удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў прайшлі допінг-тэсты, заявіў у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва (НАДА) Дзяніс Мужжухін.
"Усе беларусы правялі допінг-тэсты, усяго іх было 510. У гэтым працэсе былі задзейнічаныя міжнародныя федэрацыі спорту. З усіх спартсменаў толькі тры чалавекі не прайшлі кантроль. Але да адкрыцця Гульняў, я гарантую, што ўсе пройдуць", - сказаў Мужжухін.
Акрамя таго, па словах кіраўніка НАДА, 96 атлетаў атрымалі антыдопінгавы сертыфікат.
Мужжухін адзначыў, што ўся ежа, якая будзе трапляць на стол атлетаў, будзе дадаткова правярацца на допінг.
"На нашых гульнях момант таго, што атлет з'есць прадукт з забароненым прэпаратам, выключаны. Усё, што будзе трапляць на стол, бяспечна", - запэўніў ён.
Таксама асаблівую ўвагу НАДА надало лекам: усё, што змяшчаюць забароненыя прэпараты, будуць прамаркіраваныя.
"Такім чынам урач не зможа даць выпадкова лекі з забароненым прэпаратам, а ненаўмыснае прымяненне допінгу выключана", - дадаў Мужжухін.
Другія Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня. За 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту будуць змагацца больш за чатыры тысячы спартсменаў з 50 краін. Пра ўсе навіны спартыўнага форуму можна даведацца ў спецпраекце Sputnik.