МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Польскі пісьменнік Януш Леон Вішнеўскі зладзіць у Мінску сустрэчу са сваімі беларускімі чытачамі.
Размова адбудзецца ў карэтным дворыку ля Археалагічнага музея падчас Дня Польшчы. Прыхільнікі творчасці знакамітага аўтара змогуць паразмаўляць з ім аб напісаных і новых творах, пісьменніцкіх планах і атрымаць аўтографы.
Янеш Леон Вішнеўскі – знакаміты польскі пісьменнік, аўтар раманаў "Адзінота ў сеціве", "Паўтораны лёс", "Бікіні", "На Фэйсбуку з сынам". Папулярнасць аўтар атрымаў менавіта праз раман "Адзінота ў сеціве", які ўбачыў свет у 2001 годзе. У 2006 годзе кніга была экранізаваная.
Чытайце таксама:
- Вішнеўскі: каханне - гэта хімічная рэакцыя на наркотык у вашым мозгу
- Пісьменніца Наталля Батракова: кажуць, што я плачу бібліятэкарам за рэкламу