Які ўрач адзін на ўсю краіну: Балстат палічыў колькасць медыкаў

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкТрансплантацыя ныркі, архіўнае фота
Трансплантацыя ныркі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Самая рэдкая спецыяльнасць у медыцынскай сферы ў Беларусі - аудыёлаг, ёсць па тры практыкуючых трансплантолага і сэксолага, і ўсяго шэсць мануальных тэрапеўтаў.

МІНСК, 14 чэр - Sputnik. Паказчык забяспечанасці насельніцтва практыкуючымі ўрачамі ў Беларусі у 2018 годзе склаў 44,9 урача на 10 тысяч чалавек насельніцтва, паведаміў Белстат ў аглядзе да дня медыцынскага работніка.

Кіраўнік Рэспубліканскага геранталагічнага цэнтра (актыўнага даўгалецця), галоўны пазаштатны герыятр Міністэрства аховы здароўя Людміла Жылевіч - Sputnik Беларусь
Радыё
Жылевіч: парады ўрача - як перажыць спякоту дзецям і пажылым людзям

Дзень медыцынскага работніка ў Беларусі святкуюць у трэцюю нядзелю чэрвеня - у гэтым годзе свята выпадае на 16 чысло.

Самыя высокія паказчыкі па забяспечанасці практыкуючымі ўрачамі - у Мінску. Тут на 10 тысяч насельніцтва прыпадае 60 практыкуючых дактароў. Самыя нізкія паказчыкі - у Мінскай вобласці, тут гэтая лічба усяго 35 урачоў на 10 тысяч беларусаў.

Сярод практыкуючых урачоў у 2018 годзе найбольшая колькасць склалі спецыялісты тэрапеўтычнага і хірургічнага профілю. Тэрапеўтаў у краіне за 18,5 тысяч, лекараў хірургічнага профілю - 13,2 тысяч чалавек. На трэцім месцы доктара педыятрычнага профілю - 4,1 тысяч урачоў.

Пры гэтым у Беларусі практыкуе ўсяго адзін аудыёлаг. Урач гэтага профілю здольны ацаніць захворванні вуха, парушэнне ў раўнавазе і вестыбюлярным апараце. У канцы 2018 года ў краіне было тры практыкуючых трансплантолага, тры сэксолага, шэсць фаніятр і дзевяць мануальных тэрапеўтаў.

Стужка навiн
0