https://bel.sputnik.by/20190617/Rusalny-tydzen-gstoryya--tradytsy-svyata-1041613678.html
Русальны тыдзень: гісторыя і традыцыі свята
Русальны тыдзень: гісторыя і традыцыі свята
Пачынаючы з Духава дня русалкі выходзяць з азёр і рэк, гушкаюцца на галінках бяроз, гуляюць у полі і нават заходзяць у вёскі. 17.06.2019, Sputnik Беларусь
2019-06-17T13:57+0300
2019-06-17T13:57+0300
2022-04-14T15:37+0300
спадчына
у беларусі
цiкавосткi
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101562/17/1015621794_0:101:2000:1231_1920x0_80_0_0_6f965c1018c4c337a3400d84ce30ab59.jpg
Нашы продкі верылі, што праз восем тыдняў пасля Вялікадня, калі пачынае красаваць жыта, трэба асабліва сцерагчыся русалак. Чаму гэта так, як адагнаць ад сабе тапельніц і задобрыць русалку, чытайце ў даведцы Sputnik.Адкуль бяруцца русалкіПа народных паданнях, у русалак ператвараюцца маладыя тапельніцы-самазабойцы, а таксама немаўляты, што былі праклятыя ўжо ва ўлонні маці, нарадзіліся мёртвымі або былі забітыя адразу пасля нараджэння – задушаныя або ўтопленыя, а таксама памерлі да хрышчэння.Абрад "Провады русалкі"
Але ўбачыць русалку-немаўля не ўдасца, таму што пасля смерці душа дзіцяці сем гадоў блукае па свеце і просіць, каб яе пахрысцілі. Калі нехта пачуе гэты енк і вымавіць: "Крэшчаю цябе у імя Айца і Сына і Святога Духа", душа будзе выратаваная, у адваротным выпадку па сканчэнні сямі гадоў ператварыцца ў русалку.Як русалкі выглядаюцьРусалкі прадстаюць перад вачыма ў выглядзе маладой жанчыны або дзяўчынкі з доўгімі русымі ці зялёнымі валасамі і прыгожымі блакітнымі вачамі, якія, аднак, калі падыйсці да русалкі блізка, становяцца ашклянелымі, як у нябожчыка. Скура ў іх вельмі светлая, амаль празрыстая, адзення русалкі не носяць ніякага, а жывуць пад вадой у палацах, пад уладай Вадзяніка.Калі тапеліца памерла пахрышчанай, з адлегласці 9 крокаў можна разгледзець след крыжа ў яе на грудзях.Абрад "Провады русалкі"
Дзе можна сустрэць русалкуРусалкі селяцца ў азёрах і рэках і не адыходзяць ад іх далёка – па народных уяўленнях, русалка можа заставацца на паветры, толькі пакуль не высахнуць валасы. Але на восьмы тыдзень з Вялікадня гэта абмежаванне здымаецца: пачынаючы з Духава дня русалкі могуць хадзіць па палях і лясах і нават захадзіць у вёскі.Існавала таксама павер'е, што, калі адважыцца злавіць русалку і прывесці яе ў хату, тая можа служыць гаспадару на працягу года, але не будзе размаўляць і ежы не будзе браць ніякай, акрамя той, якую пакідаюць дзядам-нябожчыкам.Абрад "Провады русалкі"
Каму варта сцерагчыся русалак і як ад іх абараняццаРусалкі завабліваюць у ваду люзей любога полу і ўзросту, але больш за ўсё любяць яны маладых хлопцаў. Калі русалка закахаецца ў юнака і прывабіць яго да сабе, будзе ахоўваць яго і лашчыць, а старога і непрыгожага мужчыну выпхне на бераг. Дзяўчынка, якую ўдалося заманіць у ваду, сама ператвараецца ў русалку.Таксама русалкі вельмі зайздросцяць закаханым парам, і калі тыя гуляюць каля рэк і азёр, імкнуцца неяк нашкодзіць ім.Каб выратавацца ад нападу русалкі, трэба заўсёды насіць пры сабе жалезную булаўку або шпільку. Нават калі русалак некалькі, дастаткова ўкалоць адну з іх, каб астатнія таксама спужаліся і зніклі.Як святкуюць Русальны тыдзень у БеларусіНа Русальны тыдзень існавала забарона на ўсялякія палявыя працы, акрамя таго, сяляне імкнуліся не хадзіць у лес і не пушчалі туды дамашнюю скаціну. Ні ў якім разе нельга было купацца – асабліва апоўдні і апоўначы, гэты час здавён лічыўся спрыяльным для ўсіх нячысцікаў.Жанчыны не займаліся на гэтым тыдні ткацтвам і шыццём, не мылі бялізну і не бялілі лён.Маладыя дзяўчаты на русальны тыдзень гарэзвалі: апраналі кашулі, завешвалі твар валасамі і хаваліся ў гушчары, каб выскачыць і напужаць мінака. Дзяцей яны таксама лавілі і казыталі, як сапраўдныя русалкі. Таксама спявалі адмысловыя русальныя песні.У канцы русальнага тыдня жанчыны ладзілі абрад "провады русалкі". Каб ушанаваць і задобрыць русалак, яны развешвалі на галінках дрэў і кустоў, якія растуць каля вады, палотны на кашулі і ўласна вопратку і спявалі: Русалка маглі аддзячыць жанчыне, якая падарыла ёй сарочку, або, калі гэта дзіця, прыкрыла яго пялюшкай. Калі яна дакранецца да ахвяравальніцы, у той уся праца будзе рабіцца скора ды ладна.Русалкі з даўніны лічыліся не толькі шкоднікамі, але і ахоўнікамі пасеваў, таму імкнуліся іх не крыўдзіць.
https://bel.sputnik.by/20180927/belorusskie-oberegi-narodnye-poverya-ogon-zhelezo-1037829772.html
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101562/17/1015621794_0:37:2000:1295_1920x0_80_0_0_ef7d606d85ac1602f57f2070b83bebef.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, цiкавосткi
спадчына, у беларусі, цiкавосткi
Русальны тыдзень: гісторыя і традыцыі свята
13:57 17.06.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022) Пачынаючы з Духава дня русалкі выходзяць з азёр і рэк, гушкаюцца на галінках бяроз, гуляюць у полі і нават заходзяць у вёскі.
Нашы продкі верылі, што праз восем тыдняў пасля Вялікадня, калі пачынае красаваць жыта, трэба асабліва сцерагчыся русалак. Чаму гэта так, як адагнаць ад сабе тапельніц і задобрыць русалку, чытайце ў даведцы Sputnik.
Адкуль бяруцца русалкі
Па народных паданнях, у русалак ператвараюцца маладыя тапельніцы-самазабойцы, а таксама немаўляты, што былі праклятыя ўжо ва ўлонні маці, нарадзіліся мёртвымі або былі забітыя адразу пасля нараджэння – задушаныя або ўтопленыя, а таксама памерлі да хрышчэння.
Але ўбачыць русалку-немаўля не ўдасца, таму што пасля смерці душа дзіцяці сем гадоў блукае па свеце і просіць, каб яе пахрысцілі. Калі нехта пачуе гэты енк і вымавіць: "Крэшчаю цябе у імя Айца і Сына і Святога Духа", душа будзе выратаваная, у адваротным выпадку па сканчэнні сямі гадоў ператварыцца ў русалку.
Як русалкі выглядаюць
Русалкі прадстаюць перад вачыма ў выглядзе маладой жанчыны або дзяўчынкі з доўгімі русымі ці зялёнымі валасамі і прыгожымі блакітнымі вачамі, якія, аднак, калі падыйсці да русалкі блізка, становяцца ашклянелымі, як у нябожчыка. Скура ў іх вельмі светлая, амаль празрыстая, адзення русалкі не носяць ніякага, а жывуць пад вадой у палацах, пад уладай Вадзяніка.
Калі тапеліца памерла пахрышчанай, з адлегласці 9 крокаў можна разгледзець след крыжа ў яе на грудзях.
Дзе можна сустрэць русалку
Русалкі селяцца ў азёрах і рэках і не адыходзяць ад іх далёка – па народных уяўленнях, русалка можа заставацца на паветры, толькі пакуль не высахнуць валасы. Але на восьмы тыдзень з Вялікадня гэта абмежаванне здымаецца: пачынаючы з Духава дня русалкі могуць хадзіць па палях і лясах і нават захадзіць у вёскі.
Існавала таксама павер'е, што, калі адважыцца злавіць русалку і прывесці яе ў хату, тая можа служыць гаспадару на працягу года, але не будзе размаўляць і ежы не будзе браць ніякай, акрамя той, якую пакідаюць дзядам-нябожчыкам.
Каму варта сцерагчыся русалак і як ад іх абараняцца
Русалкі завабліваюць у ваду люзей любога полу і ўзросту, але больш за ўсё любяць яны маладых хлопцаў. Калі русалка закахаецца ў юнака і прывабіць яго да сабе, будзе ахоўваць яго і лашчыць, а старога і непрыгожага мужчыну выпхне на бераг. Дзяўчынка, якую ўдалося заманіць у ваду, сама ператвараецца ў русалку.
Таксама русалкі вельмі зайздросцяць закаханым парам, і калі тыя гуляюць каля рэк і азёр, імкнуцца неяк нашкодзіць ім.
Каб выратавацца ад нападу русалкі, трэба заўсёды насіць пры сабе жалезную булаўку або шпільку. Нават калі русалак некалькі, дастаткова ўкалоць адну з іх, каб астатнія таксама спужаліся і зніклі.
Як святкуюць Русальны тыдзень у Беларусі
На Русальны тыдзень існавала забарона на ўсялякія палявыя працы, акрамя таго, сяляне імкнуліся не хадзіць у лес і не пушчалі туды дамашнюю скаціну. Ні ў якім разе нельга было купацца – асабліва апоўдні і апоўначы, гэты час здавён лічыўся спрыяльным для ўсіх нячысцікаў.
Жанчыны не займаліся на гэтым тыдні ткацтвам і шыццём, не мылі бялізну і не бялілі лён.
Маладыя дзяўчаты на русальны тыдзень гарэзвалі: апраналі кашулі, завешвалі твар валасамі і хаваліся ў гушчары, каб выскачыць і напужаць мінака. Дзяцей яны таксама лавілі і казыталі, як сапраўдныя русалкі. Таксама спявалі адмысловыя русальныя песні.
У канцы русальнага тыдня жанчыны ладзілі абрад "провады русалкі". Каб ушанаваць і задобрыць русалак, яны развешвалі на галінках дрэў і кустоў, якія растуць каля вады, палотны на кашулі і ўласна вопратку і спявалі:
Русалка маглі аддзячыць жанчыне, якая падарыла ёй сарочку, або, калі гэта дзіця, прыкрыла яго пялюшкай. Калі яна дакранецца да ахвяравальніцы, у той уся праца будзе рабіцца скора ды ладна.
Русалкі з даўніны лічыліся не толькі шкоднікамі, але і ахоўнікамі пасеваў, таму імкнуліся іх не крыўдзіць.