МІНСК, 19 чэр - Sputnik. Студэнты Расійскага тэхналагічнага ўніверсітэта МІРЭА адправіліся з ваенна-патрыятычным прабегам з Масквы ў Брэст.
Шаснаццаць чалавек выехалі з Масквы на аўтамабілях і ўжо прыбылі ў Брэсцкую крэпасць. Агляд памятных месцаў удзельнікі прабегу сумяшчаюць з працай.
"Мы ездзім пяты раз у Брэсцкую крэпасць, прабудзем тут тры дні. Сёння мы высякалі на казармах хмызнякі з травой. Што дадуць заўтра, не ведаю. Але пальчаткі сказалі пакідаць, значыць, трэба будзе папрацаваць", - распавяла начальнік упраўлення па выхаваўчай і сацыяльнай працы ўніверсітэта Юлія Ерамеева.
Па шляху на Брэст удзельнікі прабегу пабывалі ў Бабруйску, наведалі мемарыял Чырвоны Бераг, былі ў Хатыні, агледзелі замкавы комплекс "Мір". У праграме і візіт у Белавежскую пушчу.
На досвітку 22 чэрвеня студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта адправяцца ў Брэсцкую крэпасць, дзе стануць удзельнікамі памятных мерапрыемстваў, прымеркаваных да пачатку Вялікай Айчыннай вайны.
З аўтапрабегам рабяты адпраўляюцца па месцах воінскай славы не толькі ў Беларусі. Так, на Мамаевым кургане расце высаджаны імі яблыневы сад.