МІНСК, 20 чэр - Sputnik. Беларускі тэнісіст Уладзімір Самсонаў будзе сцяганосцам зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.
Напярэдадні адкрыцця Еўрапейскіх гульняў-2019, якое адбудзецца 21 чэрвеня на стадыёне "Дынама", у спартыўнай вёсцы прайшоў сход беларускай зборнай.
"Капітанам беларускай каманды і сцяганосцам нашай дэлегацыі ў час цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў абраны славуты гулец у настольны тэніс Уладзімір Самсонаў", - распавялі ў НАК.
Па словах Самсонава, для яго вялікі гонар быць сцяганосцам, бо ў Беларусі шмат выдатных атлетаў, якія маглі б прэтэндаваць на гэтую ролю.
"Таксама хацеў бы пажадаць усім удачы на Еўрапейскіх гульнях. Наўрад ці ва ўсіх нас будзе яшчэ адзін шанец удзельнічаць у спаборніцтвах такога ўзроўню ў сябе дома, побач з нашымі сем'ямі, роднымі і блізкімі. Усім жадаю вялікіх перамог!", - сказаў Самсонаў.
У НАК дадалі, што клятву ад імя ўсіх спартсменаў на цырымоніі адкрыцця будзе зачытваць пераможца I Еўрапейскіх гульняў у барацьбе Васіліса Марзалюк.
Дарэчы, 43-гадовы Самсонаў на хатніх Еўрапейскіх гульнях паспрабуе заваяваць пуцёўку на сваю сёмую Алімпіяду.
Чытайце таксама:
- Лігалайз і не толькі: чаго чакаць ад фестывальнай зоны Еўрапейскіх гульняў
- Стала вядома, якія замежныя лідары прыедуць на адкрыццё Еўрапейскіх гульняў
- Топ-5 беларускіх спартсменаў, якія адзначыліся на Еўрапейскіх гульнях - 2015