МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Выстава работ Міжнароднага конкурсу фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна ў намінацыі "Спорт" адкрылася ў Доме заўзятараў каманды Расіі на II Еўрапейскіх Гульнях, перадае карэспандэнт Sputnik.
У рамках маштабнай спартыўнай падзеі госці выставы змогуць убачыць выбраныя працы лаўрэатаў конкурсу за ўсе пяць гадоў з моманту яго старту ў снежні 2014 года.
"Я вельмі рады вітаць усіх гасцей, арганізатараў і паважаных калегаў, і вельмі рады аб'явіць адкрыццё экспазіцыі нашай ужо досыць вядомай выставы, якую мы каталі па ўсім свеце (...). Вялікая колькасць фотажурналістаў з больш чым 70 розных краін свету дасылаюць на конкурс свае працы", - сказаў на адкрыцці арганізатар і ідэйны натхняльнік выставы, дырэктар фотаінфармацыі МІА "Россия сегодня" Аляксандр Штоль.
Асобную падзяку ён выказаў арганізатарам адкрыцця Дома заўзятараў у рамках Гульняў, а таксама Алімпійскаму камітэту Расіі і асабіста яго прэзідэнту Станіславу Пазнякову.
Віп-госці выставы імя Сценіна
Прэзідэнт Алімпійскага камітэта Расіі Станіслаў Пазнякоў был прыемна здзіўлены, што ў экспазіцыі прысутнічаюць фотаздымкі фехтавальшчыкаў.
Ён распавёў, што у свой час стаяў каля вытокаў расфарбоўкі масак фехтавальшчыкаў у колеры нацыянальнага сцяга і што зараз на фота гэта выглядае вельмі прыгожа.
В.а. першага віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі Віктар Лукашэнка пагадзіўся з меркаваннем кіраўніка фотослужбы МІА "Россия сегодня" Алекандра Штоля пра тое, што нават адна фатаграфія можа змяніць жыццё чалавека. Штоль распавёў яму пра фота бязногага ірацкага хлопчыка, якога адшукалі і ў Расіі зрабілі пратэз.
Адным з самых яркіх фрагментаў выставы па праве можна лічыць кадр Тайсіра Махдзі з Ірака "Жаданне жыць", на якім захаваны ў момант атакі юны футбаліст з ампутаванай нагой.
Па ініцыятыве МЗС Расіі медыягрупа "Россия сегодня", заснавальнік конкурсу, адшукала героя гэтага здымка, 13-гадовага Касіма Алькадзіма з іракскага горада Кербела. У маі хлопчык прыязджаў у Маскву і змог убачыць вялікі футбол, гарачым прыхільнікам якога з'яўляецца.
Але галоўнае, ён прайшоў абследаванне ў вядучых урачоў Расіі, а ў ліпені прыедзе ў сталіцу зноў: яму будзе ўсталяваны пратэз, які аплаціць дабрачынны фонд "Спартак - дзецям".
Куды ісці, каб убачыць выставу
Пераможцы конкурсу імя Сценіна - маладыя, але ўжо прафесіяналы. Годным прыкладам можна лічыць фотажурналіста з Беларусі Сяргея Гапона, які стаў фіналістам конкурсу ўжо ў другі раз (яго пераможныя работы мінулага года - "Журавінавае сэрца" і "Касічка").
Убачыць цікавыя работы ў рамках выставы можна ў Доме заўзятараў каманды Расіі (цэнтр "Дом Масквы ў Мінску") на вуліцы Камуністычная, 86 штодня з 21 па 30 чэрвеня.
Міжнародны конкурс фотажурналістыкі імя Андрэя Сценіна арганізаваны МІА "Россия сегодня" пад эгідай Камісіі РФ па справах ЮНЕСКА. Конкурс ставіць сваёй мэтай падтрымаць маладых фатографаў і прыцягнуць грамадскую ўвагу да задач сучаснай фотажурналістыкі. Гэта пляцоўка для маладых фатографаў - таленавітых, чулых і адкрытых да ўсяго новага, дзе яны звяртаюць нашу ўвагу на людзей і падзеі побач з намі. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik - міжнародны інфармацыйны партнёр конкурс.