Радыё

Лукашэнка назваў галоўныя ўмовы эканамічнага дабрабыту Беларусі

© Sputnik / Алексей Дружинин / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды беларусам, якія вызначыліся ў працы, і пажадаў усім рэзультатыўнага года, звярнуўшы ўвагу на харчовую бяспеку ў няпростых умовах надвор'я.
Лукашенко назвал главные условия экономического благополучия Беларуси

У чацвер прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды падчас урачыстай цырымоніі, якая прайшла ў Палацы Незалежнасці ў Мінску. За свае дасягненні адзначаны прадстаўнікі самых розных галін і прафесій, якіх, паводле слоў беларускага лідара, аб'ядноўвае "імкненне працаваць у імя нашай роднай краіны".

Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Лукашэнка: поспехі і дасягненні людзей ствараюць гісторыю дзяржавы

У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы выказаў падзяку прадстаўнікам праваахоўных органаў, сілавых структур і воінам-інтэрнацыяналістам за іх службу, мужнасць і вернасць абавязку.

"Мы таксама ўшаноўваем работнікаў аграрнай галіны за дасягненні ў мінулым годзе. Няхай і цяперашні - няпросты з пункту гледжання умоў надвор'я - год будзе выніковым і ўмацуе нашу харчовую бяспеку", - пажадаў Лукашэнка.

Узнагароды з рук прэзідэнта таксама атрымалі супрацоўнікі знакавых беларускіх кампаній, якія адначасова з'яўляюцца і раскручанымі брэндамі міжнароднага ўзроўню, такіх як "Белавія", "Беларуськалій", "МАПІД", "Марка". Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму прыемна бачыць у зале лепшых спецыялістаў у ахове здароўя, навуцы і адукацыі, у гэтых галінах.

Асобна Лукашэнка адзначыў дасягненні дзеячаў культуры і мастацтва, якія духоўна і эмацыйна ўзбагачаюць жыццё вакол, што было прадэманстравана зусім нядаўна - у час адкрыцця Еўрапейскай алімпіяды ў Мінску.

"Тут прысутнічаюць спартсмены і трэнеры - самыя папулярныя сёння ў краіне людзі. II Еўрапейскія гульні дораць нам нямала яркіх перамог. Мы ганарымся поспехамі нашых суайчыннікаў, ну і, вядома ж, кожны дзень чакаем новых перамог", - сказаў Лукашэнка.

Па словах прэзідэнта, дасягненні кожнага беларуса, агульныя працавітасць і дысцыпліна з'яўляюцца галоўнымі ўмовамі эканамічнага дабрабыту краіны і яе незалежнасці.

Стужка навiн
0