МІНСК, 1 ліп - Sputnik. Фестываль "Александрыя збірае сяброў" пройдзе ў гэтым годзе ў дзясяты раз.
Маштабнае летняе свята Купалле ўжо традыцыйна святкуюць на малой радзіме прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі - у аграгарадку Александрыя.
Фестываль "Александрыя збірае сяброў" пройдзе ў гэтым годзе ў юбілейны, дзясяты раз. Мерапрыемствы ў рамках свята пройдуць 6 і 7 ліпеня.
У праграме фестывалю - канцэрты, беларускія народныя абрады і гульні, а таксама многія іншыя забавы. Арганізатары адзначаюць, што ўпершыню на сцэне ў Александрыі ў гэтым годзе будуць толькі беларускія зоркі.
На фестывалі ў Александрыі ў мінулым годзе адной з галоўных зорак была Таісія Павалій. У ходзе выканання артысткай песні "Вярба" кіраўнік дзяржавы падпяваў ёй - яны нават праспявалі дуэтам. Там жа, на фестывалі мінулага года выступіў публічна і малодшы сын прэзідэнта Мікалай - ён сыграў на раялі.