Лукашэнку запрасілі наведаць Аўстрыю

© Sputnik / Алексей Витвицкий / Перайсці ў медыябанкГарады свету. Вена
Гарады свету. Вена - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар атрымаў запрашэнне ад прэзідэнта Аўстрыі Аляксандра Ван дэр Бэлен разам з віншаваннем з Днём Незалежнасці рэспублікі.

МІНСК, 4 ліп - Sputnik. Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку запрасілі ў Аўстрыю з афіцыйным візітам, пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Мемарыяльны комплекс Трасцянец - Sputnik Беларусь
Новы помнік у Трасцянцы прафінансавала Аўстрыя

Запрашэнне кіраўніку дзяржавы накіраваў прэзідэнт Аўстрыі Аляксандр Ван дэр Бэлен разам з віншаваннямі з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі.

"2019 год з'яўляецца знамянальным для нашых двухбаковых адносінащ. Я буду рады вітаць вас у лістападзе ў Вене", - гаворыцца ў віншавальнай тэлеграме.

Ван дэр Бэлен таксама пажадаў Лукашэнку асабістага дабрабыту і ўсяго найлепшага, а беларускаму народу - шчаслівай будучыні.

Беларусь і Аўстрыя актыўна развіваюць двухбаковыя адносіны. У сакавіку бягучага года ў Мінску пабываў будучы ў той момант федэральным канцлерам Аўстрыйскай Рэспублікі Себасцьян Курц. Лукашэнка і Курц абмеркавалі пытанні палітыкі і эканомікі, а таксама развіццё далейшага супрацоўніцтва паміж краінамі.

Стужка навiн
0