На поўначы Беларусі знайшлі косткі чалавека эпохі неаліту

© Sputnik / Александр Кряжев / Перайсці ў медыябанкВаланцёры і археолагі падчас раскопак
Валанцёры і археолагі падчас раскопак - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Унікальнасць знаходкі, зробленай пад Лепелем, зводзіцца не толькі да яе старажытнасці, але і да таго, што косткі складзеныя асаблівым чынам, што можа паказваць на магічны абрад.

Касцяная флейта ўзростам 4,5 тысячы гадоў - Sputnik Беларусь
Касцяную флейту узростам 4,5 тысячы гадоў знайшлі беларускія археолагі
На поўначы Віцебскай вобласці экспедыцыя беларускіх археолагаў даследавала стаянку Бярэшча-1 эпохі неаліту. Навукоўцам пашчасціла знайсці не толькі косткі такіх жывёл, як лось, мядзведзь або бабёр, на якіх нашы далёкія продкі палявалі, але і сапраўдную сенсацыю - рэшткі падлетка.

Па словах загадчыка сектарам неаліту і бронзавага веку Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максіма Чарняўскага, астанкі можна датаваць трэцім тысячагоддзем да нашай эры. Пры гэтым у паўночнай частцы нашай краіны да гэтага часу такіх знаходак яшчэ не рабілі. У чым унікальнасць зробленага адкрыцця, разбіраўся карэспандэнт Sputnik Станіслаў Андросік.

Магія каменнага стагоддзя

Цікава, што астанкі падлетка былі складзеныя такім чынам, што яго чэрап ляжаў цемечкам уніз. Пры гэтым буйныя косткі былі складзеныя побач, візуальна гэта было падобна да прамавугольніка.

© Photo : из архива Максима ЧернявскогоСпецыялісты кажуць, што пахаванне падобна на нейкі магічны абрад
На поўначы Беларусі знайшлі косткі чалавека эпохі неаліту - Sputnik Беларусь
Спецыялісты кажуць, што пахаванне падобна на нейкі магічны абрад

"Гэта не было класічным пахаваннем цела, а хутчэй наўмысным пахаваннем костак. Навукоўцы будуць яшчэ высвятляць: ці было гэта такое незвычайнае пахаванне ці меў месца магічны абрад", - растлумачыў Максім Чарняўскі.

Беларускім археолагам упершыню ўдалося знайсці астанкі эпохі неаліту ў некранутым выглядзе. У бліжэйшы час яны будуць дастаўлены ў Акадэмію навук для далейшага вывучэння.

Касцяной лыжцы знойдзенай у Беларусі больш за 4 тысячы год - Sputnik Беларусь
У Беларусі знайшлі лыжку старажытней за маску Тутанхамона

Навукоўцы плануюць выкарыстоўваць для даследаванняў усю інфармацыю, у тым ліку і ДНК. Прасцей за ўсё генетычны матэрыял атрымаць з зубоў, і тут айчынным навукоўцам дапамогуць калегі з універсітэта ў Тарту ў Эстоніі, якім такі досвед не ў навіну.

Цікава, што падлетак з неаліту ужо меў прыкметна сцёртыя зубы ці як кажуць археолагі - сіндром трэцяй рукі. Справа ў тым, што старажытныя людзі, якія калісьці жылі на астраўках пасярод возера пад Лепелем, часцяком карысталіся зубамі як інструментам. Старажытныя людзі маглі з іх дапамогай апрацоўваць скуру і іншыя матэрыялы, каб зрабіць іх мякчэйшымі.

Ювелірныя ўпрыгажэнні

Старажытныя людзі таксама любілі сябе упрыгожваць і выкарыстоўвалі для гэтага розныя матэрыялы. Блізкасць Балтыйскага мора абумовіла папулярнасць бурштыну. Праўда, гэта камень арганічнага паходжання, а значыць, хутка руйнуецца ў кіслых глебах. Іншая справа - тарфянікі, але археалагічны помнік Бярэшча-1 да іх не адносіцца.

© Photo : из архива Максима ЧернявскогоАрхеолагі задаюцца пытаннем: як бурштын столькі гадоў мог праляжаць у глебе
На поўначы Беларусі знайшлі косткі чалавека эпохі неаліту - Sputnik Беларусь
Археолагі задаюцца пытаннем: як бурштын столькі гадоў мог праляжаць у глебе

Таму, як прызнаецца Чарняўскі, яшчэ трэба будзе зразумець, якім чынам у зямлі захавалася бурштынавая падвеска, якая таксама датуецца трэцім тысячагоддзем да нашай эры. Дарэчы, у Беларусі акрамя гэтай падвескі былі знойдзены ўсяго чатыры месцы з падобнымі ювелірнымі ўпрыгажэннямі эпохі каменя.

Акрамя гэтага археолагі знайшлі шмат рэшткаў посуду, крэмневых і касцяных прылад працы. Усе знаходкі адносяцца да усвяцкай, паўночна-беларускай, грабенчатно-ямачнай, нарвскай і нарачанскай культур, якія была распаўсюджаныя на поўначы Беларусі.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0