Лукашэнка: мы не абмяркоўваем пытанне аб аб'яднанні з Расіяй

© REUTERS / VASILY FEDOSENKOПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідар канстатаваў, што рабочая група па інтэграцыі так і не змагла дасягнуць канкрэтных дамоўленасцяў.

МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка дамовіўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным не ламаць саюзны дагавор, сказаў беларускі прэзідэнт падчас сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - Sputnik Беларусь
Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі прызначаная на 18 ліпеня

"Зараз у Саюзнай дзяржаве ўсе акцэнты зрушыліся наверх. Многія пытанні плануецца вывесці на ўзровень прэзідэнтаў", - заявіў Лукашэнка, адзначыўшы, што гаворка ідзе ў тым ліку і аб пытаннях, якія "набілі аскому", звязаныя з дзейнасцю рабочай групы міністраў эканомікі дзвюх краін "Арэшкін-Крутой".

Ён падкрэсліў, што планаваў у Санкт-Пецярбургу абмеркаваць з Уладзімірам Пуціным вынікі перамоў рабочай групы.

"Ужо "заўтра" нам трэба сустракацца з прэзідэнтам Пуціным у Піцеры і абмяркоўваць вынікі гэтых перамоваў, а абмяркоўваць няма чаго", - прызнаў Аляксандр Лукашэнка.

Ламаць не будзем

Рабочая група па інтэграцыі Беларусі і Расіі была створана ў канцы мінулага года, яе ўзначалілі міністры эканомікі дзвюх краін Максім Арэшкін і Дзмітрый Крутой. Пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам РФ Дзмітрыем Мядзведзевым кіраўнік беларускага Кабміна Сяргей Румас заяўляў пра тое, што пазіцыі бакоў па інтэграцыі сыходзяцца на 90%, а самыя складаныя пытанні пакінутыя на разгляд кіраўнікоў дзяржаў. Таксама прэм'еры дамовіліся да лістапада ўзгадніць адпаведную дарожную карту па паглыбленні супрацоўніцтва дзвюх краін. Пытанне інтэграцыі, апроч іншага, звязваецца і з рашэннем іншых аспектаў, у тым ліку - па кошце на газ для Беларусі з 2020 года.

"Групы пад іх кіраўніцтвам вядуць дыялог па напаўненні дагавора аб саюзным будаўніцтве. Сутнасць заключаецца ў тым, што мы дамовіліся з прэзідэнтам Пуціным аб тым, што мы не будзем ламаць дагавор. Таму што, калі мы ўліпнем у ломку дагавора, мы наогул разбурым усё, што створана за гэты час", - сказаў прэзідэнт Беларусі на сустрэчы ў аўторак.

Нагадаем, што прымаючы даверчыя граматы ў 18 зноў прыбылых паслоў замежных дзяржаў, у тым ліку беларускага дыпламата, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што Масква настроена на далейшае развіццё цесных інтэграцыйных сувязяў з беларускімі партнёрамі.

Рабочы візіт прэм'ер-міністра РФ Д. Мядзведзева ў Беларусь - Sputnik Беларусь
Мядзведзеў: значная частка пытанняў па інтэграцыі ўзгоднена

"Гэта тэматыка будзе абмяркоўвацца падчас перамоваў з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам, якія запланаваны ў прывязцы да VI пасяджэння Форуму рэгіёнаў дзвюх краін 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу", - паведаміў Пуцін.

А падчас прамой лініі 20 чэрвеня расійскі лідар заявіў: "У нас на сёння не стаіць пытанне аб аб'яднанні ў адну дзяржаву. Размова ідзе пра рэалізацыю дагавора, які быў падпісаны ўжо шмат гадоў таму, але стварэнне так званай Саюзнай дзяржавы - гэта не адзіная дзяржава, гэта не адно і тое ж. Ну, і там шмат элементаў, ажно да стварэння саюзнага парламента, увядзення агульнай валюты і так далей" - сказаў Пуцін.

Паставілі сцяжкі

У гутарцы з Рапотам прэзідэнт Беларусі канстатаваў, што дамова аб Саюзнай дзяржаве не рэалізавана ў поўнай меры. Таму, паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў вырашылі, што нельга чапаць дагавор, а трэба проста выпрацаваць матэрыялы.

"Мы назвалі гэта праграмай дзеянняў па далейшай інтэграцыі Беларусі і Расіі ў рамках саюзнага дагавора", - нагадаў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым вызначылі рамкі, "расставілі сцяжкі, як кажуць паляўнічыя, за якія мы выходзіць не павінны, тое, што мы сёння не можам рэалізаваць. Мы адказалі на самае галоўнае пытанне, якое "падкідваюць" з усіх бакоў: увойдзе Расія ў склад Беларусі ці Беларусь у склад Расіі ці не? Мы адказалі, што гэтага сёння рабіць наогул не трэба", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Стэп бай стэп

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на гэтае пытанне адказваў і ён, і яго расійскі калега. Сутнасць заключаецца ў тым, што такой неабходнасці няма.

"Мы вырашылі, што мы павінны ісці крок за крокам - "стэп бай стэп", як сёння модна казаць. Для таго, каб рэалізаваць палажэнні саюзнага дагавора", - распавёў ён.

Пасля чаго падкрэсліў, што ёсць прынцыповыя вялікія пытанні, якія было вырашана адлюстраваць у праграме дзеянняў па рэалізацыі саюзнага будаўніцтва.

"Ёсць бягучыя пытанні, без рашэння якіх наогул няма чаго казаць пра нейкую інтэграцыю, нейкія праграмы. Калі чалавек сёння галодны ходзіць, што яму пра камунізм гаварыць і штосьці абяцаць. Трэба вырашаць бягучыя пытанні, якіх у нас з Расіяй нямала", - нагадаў прэзідэнт.

Пуцін: гаворкі пра аб'яднанне ў адну дзяржаву з Беларуссю няма - Sputnik Беларусь
Пуцін: гаворкі пра аб'яднанне ў адну дзяржаву з Беларуссю няма

У прыклад ён прывёў сітуацыю, калі ў Беларусі каля 80 прадпрыемстваў "зачыненыя Рассельгаснаглядам ці нейкім там органам, а хутчэй за ўсё урадам для паставак нашай прадукцыі.

Беларускі прэзідэнт заявіў, што гэтага проста не павінна быць у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі. Таксама павінен быць забяспечаны роўны доступ да дзяржзамоваў у Беларусі і Расіі.

"Ці прамысловая кааперацыя, пра якую мы шмат гаворым, або падатковы манеўр, які падкінулі замест мытных пошлін, пра якія мы дамаўляліся, што іх наогул у ЕўрАзЭс быць не павінна, не тое што ў Саюзнай дзяржаве", - сказаў ён.

Маса праблем

"Фактычна ўжо скончыліся тэрміны па перамовах аб пастаўках прыроднага газу і нафты на будучыню. Куча пытанняў, якія не вырашаюцца. Мы дамовіліся, што вырашаючы стратэгічныя пытанні, мы паралельна будзем вырашаць і пытанні тактычнага характару, якія ляжаць на паверхні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пасол Беларусі Уладзімір Сямашка - Sputnik Беларусь
Сямашка: адносіны Беларусі і Расіі павінны выйсці на новы ўзровень

Пасля чаго адразу дадаў, што "без вырашэння гэтых пытанняў з нашага боку так і размаўляць няма чаго, гэта значыць - маса праблем".

"Ужо прайшло столькі перамоваў. Мне дакладваюць, што адны абяцанні. Перамоўная група натыкнулася на нейкае пытанне, урад Расіі абяцае даць усе каманды і распараджэнні, у тым ліку прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў, каб у комплексе вырашаць пытанне. Таму што тактыка вядзення перамоў вызначана. паабяцалі, забыліся. Другі раз паабяцалі, забыліся. Ідзе незразумелае тармажэнне гэтых працэсаў", - упэўнены беларускі лідар.

У сувязі з гэтым ён звярнуўся да Рапоты з просьбай "узяць гэта пытанне пад кантроль і ініцыяваць, паставіць жорстка пытанне перад расійскім бокам, што мы павінны ўжо літаральна за некалькі дзён выйсці на нейкія вынікі, каб мы маглі выпрацаваць парадак дня і абмяркоўваць гэтыя пытанні з прэзідэнтам Пуціным 17-18 ліпеня ".

"Проста сустрэцца і пасядзець адзін перад адным, ні пра што не кажучы, - напэўна, гэты час ужо сышоў. У нас усе газеты, асабліва апазіцыйныя (пішуць - Sputnik): а што яны там таемна будуць вырашаць на Валааме? Ды мы не збіраемся на Валааме нешта таемна вырашаць. Гэта прапанова прэзідэнта Расіі, гэта наша праваслаўная святыня. Я там проста павінен пабываць, і я яму ўдзячны, што ён мне асабіста пакажа і раскажа, як ён узнаўляе, што зроблена. Нічога таемнага. Але калі няма зрухаў і мы нічога не гаворым, тады канспіралогія", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У цяперашні час, на яго думку, усё яшчэ застаецца занадта шмат пытанняў, якія трэба дзвюм краінам вырашаць. Усе дакументы з дамоўленасцямі трэба потым фармалізаваць на Вышэйшым дзяржаўным савеце, а перад гэтым папярэдне разгледзець на саюзным Саўміне.

"Часу зусім не засталося. Загналі сябе ў кут і нічога не робім для таго, каб выйсці адтуль", - сказаў у завяршэнне прэзідэнт Беларусі і прапанаваў Рыгору Рапоту абмеркаваць гэтыя пытанні.

Стужка навiн
0