МІНСК, 9 ліп - Sputnik. Другія Еўрапейскія гульні ў Мінску наведалі больш за 35 тысяч іншаземцаў, заявіў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук.
Мінск прымаў II Еўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. Як адзначыў кіраўнік Мінспорту, на спаборніцтвы было прададзена 213 тысячаў квіткоў.
"З іх 12,7 тысячы было прададзена замежным турыстам. Яшчэ каля сямі тысяч замежнікаў былі запрошаны рознымі грамадскімі арганізацыямі для ўдзелу. Гэта ўжо 20 тысяч. Нашы білетныя тураператары рэалізавалі 15 тысяч пакетаў. Гэта не бярэм замежнікаў, маю на ўвазе, жыхароў блізкага замежжа: Расіі, Украіны, Казахстана. У нас былі турысты з Кітая", - заявіў міністр.
Па словах Кавальчука, 35 тысяч замежных турыстаў - афіцыйная інфармацыя без уліку гасцей, якія прыязджалі ў краіну самі.
Удзел у II Еўрапейскіх гульнях прымалі прадстаўнікі 50 краін. Лідарамі медальнага заліку сталі атлеты з Расіі. Другое месца па колькасці ўзнагарод заняла зборная Беларусі, трэцяе - спартсмены з Украіны.
Чытайце таксама:
- Колькі грошай выдаткавалі турысты і мінчане падчас II Еўрапейскіх гульняў
- Валанцёры распрадаюць сваю форму з II Еўрапейскіх гульняў у інтэрнэце
- Як Мінск развітваўся з II Еўрапейскімі гульнямі - відэа
- Лукашэнка - замежнікам: хочаце пачуць цішыню - прыязджайце ў Беларусь