Відэа

Канцэрт з купальскімі песнямі зладзілі на балконе ў цэнтры Гродна – відэа

Падпісацца
Бясплатныя міні-канцэрты на балконе праходзяць не першы год і сталі адметнасцю бязвізавага Гродна.

Летні бясплатны міні-канцэрт на балконе, які прайшоў на вуліцы Савецкай у Гродне, сабраў дзясяткі гараджан і турыстаў 9 ліпеня. Тэмай музычнай вечарыны стала Купалле.

Купалле ў Ракаве 2019 - Sputnik Беларусь
Фотафакт: у Ракаве адсвяткавалі Купалле

Такім незвычайным спосабам у абласным цэнтры пастараюцца ўпрыгожыць кожны ліпеньскі вечар аўторка. Выступ 9 ліпеня стаў другім па ліку ў серыі падобных канцэртаў.

Паколькі ў мінулыя выхадныя прайшло свята Івана Купала, то арганізатары міні-канцэрта вырашылі прысвяціць вечар народным купальскім песням. Іх выконвалі тры чароўныя дзяўчыны з этнапраекта "Кола".

Пляцоўкай для выступлення стаў адзін з балконаў дома № 15 на вуліцы Савецкай. Ужо да пачатку канцэрта сабралася больш за сотню чалавек. Жывая музыка з балкона гучала прыкладна паўгадзіны.

Балконныя канцэрты ў Гродне будуць праходзіць кожны аўторак ліпеня, пачатак - у 19:00. Арганізатары мерапрыемства запрашаюць усіх жадаючых наведаць іх, каб зарадзіцца добрым настроем і добра правесці час у цэнтры горада.

Стужка навiн
0