МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі ўручыў ва ўрачыстай абстаноўцы ў Палацы Незалежнасці генеральскія пагоны беларускім афіцэрам.
Сёння генерал-маёрамі сталі:
- начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Сяргей Паско,
- начальнік упраўлення СК па Магілёўскай вобласці Андрэй Ліс,
- першы намеснік камандуючага ўнутранымі войскамі МУС - начальнік штаба Ігар Бурмістраў,
- начальнік упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Васільеў.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў пагоны генерал-маёра і прадстаўнікам міністэрства абароны і МНС. Вышэйшы афіцэрскі корпус рэспублікі папоўнілі:
- начальнік 72-га гвардзейскага АНЦ Узброеных Сіл Уладзіслаў Будзік,
- памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінабароны Леанід Касінскі,
- начальнік сувязі Узброеных Сіл - начальнік упраўлення сувязі Генештаба Алег Мішчанка,
- намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Анатоль Даўгалевец.
Апроч цырымоніі ўручэння пагонаў адбылося і ўшанаванне выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў, якія прадэманстравалі выдатныя паказчыкі ў вучобе. Прэзідэнт Беларусі ўзнагародзіў іх адмысловымі падзячнымі лістамі.