Трымае лідарства: экіпаж Вязовіча выйграў 4-ы этап ралі "Шаўковы шлях"

© Photo : "МАЗ-СПОРТавто"На ралі "Шаўковы шлях - 2019"
На ралі Шаўковы шлях - 2019 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Сяргей Вязовіч працягвае лідзіраваць у агульным заліку з вынікам 9 гадзінаў 40 хвілінаў 45 секунд.

МІНСК, 10 ліп - Sputnik. Экіпаж "МАЗ-СПОРТаўта" Сяргея Вязовіча выйграў чацвёрты этап ралі-рэйду "Шаўковы шлях" у заліку грузавікоў.

Каманда МАЗ-СПОРТаўта на фінішы Дакара-2019 - Sputnik Беларусь
Нікалаеў трэці раз запар выйграў "Дакар", МАЗ Вязовіча – шосты

Этап склаўся ўдала для ўсёй каманды "МАЗ-СПОРТаўта": экіпаж Вязовіча быў першым (вынік 4 гадзіны 1 хвіліна 40 секунд). Следам да фінішу прыйшоў экіпаж Аляксандра Васілеўскага (+8 хвілін 46 секунд), 3-е месца - у экіпажа Аляксея Вішнеўскага (+13.33).

Старт і фініш гэтага этапу былі ва Улан-Батары, яго працягласць склала 476,96 км. Даўжыня спецучастка - 470,19 км.

Такім чынам, Вязовіч захоўвае лідарства ў агульным заліку (9 гадзін 40 хвілін 45 секунд). Другі - экіпаж Антона Шыбалава ("КАМАЗ-майстар", +18.38), замыкае тройку лепшых экіпаж Андрэя Каргінава, які таксама прадстаўляе "КАМАЗ-майстар" (+26.27).

Стужка навiн
0