Апошні бой: МАЗ фінішаваў трэцім на 10-м этапе "Шаўковага шляху"

© Photo : Facebook / "МАЗ-СПОРТавто"Экіпаж Вішнеўскага на фінішы ралі "Шаўковы шлях"
Экіпаж Вішнеўскага на фінішы ралі Шаўковы шлях - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Перамогу ў заліку грузавікоў святкуе экіпаж Антона Шыбалава з "КАМАЗ-майстар", другое і трэцяе месцы - таксама ў камазаўцаў.

МІНСК, 16 ліп - Sputnik. Экіпаж Аляксея Вішнеўскага з "МАЗ-СПОРТаўта" фінішаваў трэцім на дзесятым, заключным этапе ралі-рэйду "Шаўковы шлях-2019", сведчаць дадзеныя арганізатараў гонкі.

Чорны дзень II: 9-ы этап Шаўковага шляху скончыў толькі адзін МАЗ - Sputnik Беларусь
Чорны дзень II: 9-ы этап "Шаўковага шляху" скончыў толькі адзін МАЗ

Падчас 9-га этапу ў каміёне Вішнеўскага адмовіў поўны прывад, пасля чаго беларусы не маглі працягваць гонку і атрымалі 100-гадзінны штраф. Аднак за ноч механікі аднавілі машыну, і экіпаж выйшаў на старт апошняга этапу. Выніковае месца МАЗа Вішнеўскага - восьмае. Аляксандр Васілеўскі прыехаў чацвёртым і ў выніку ў МАЗа - шостае месца.

На восьмым этапе для беларускай каманды наступіў чорны дзень - сышоў лідыруючы ў той момант у грузавым заліку Сяргей Вязовіч. Капотны МАЗ перавярнуўся, і гонка для каміёна была скончаная з-за пашкоджанага каркаса бяспекі.

Па выніках 10 этапаў першыя тры месцы ў заліку грузавікоў - у экіпажаў "КАМАЗ-майстар". Перамогу святкуе Антон Шыбалаў, другі - Андрэй Каргін, трэці - Айрат Мардзееў.

У заліку пазадарожнікаў пераможца - катарац Насер Аль-Ацыя (Toyota), другое месца - у кітайца Вея Хана на Geely, трэці - француз Жэром Пелішэ на прататыпе Optimus. У матацыклістаў перамогу атрымаў брытанец Сэм Сандэрленд (KTM), другі - амерыканец Эндру Шорт (Husqvarna), на трэцім месцы - француз Адрыян ван Беверэн (Yamaha).

Ралі-рэйд "Шаўковы шлях-2019" праходзіў па тэрыторыях Расіі, Манголіі і Кітая з 6 па 16 ліпеня. Маршрут складаўся з пяці тысяч кіламетраў, палова з якіх прыходзілася на спецучасткі.

Стужка навiн
0