Ціма Беларускіх прадставіў новую песню: яе ўжо можна паслухаць усюды

© Photo : Instagram / timabelorusskihЦіма Беларускіх
Ціма Беларускіх - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Малады беларускі музыкант рэгулярна радуе прыхільнікаў сваёй творчасці навінкамі.

Новы трэк Цімы Беларускіх "Целовать" выйшаў у ноч з панядзелка на аўторак і паспеў набраць нямала праслухоўванняў. Так, на YouTube песня з паўночы набрала ўжо больш за 33 тысячы праглядаў і амаль 6,5 тысяч лайкаў.

Малады спявак Ціма Беларускіх стаў музычным адкрыццём 2018 года. Яго хіты "Мокрые кроссы" і "Незабудка" доўгі час трымалісь на першых радках расійскіх хіт-парадаў, а сам спявак ужо паспеў стаць удзельнікам скандалу, які адбыўся на ўручэнні папулярнай расійскай прэміі.

Таксама раней расійская версія часопіса Forbes уключыла Ціму Беларускіх у лік намінантаў у спіс 30 маладых візіянераў да 30 гадоў.

Стужка навiн
0