Бывай, Цяўе! У Мінску развіталіся з Аўгустам Мілаванавым

© Photo : НАТ им.Я КупалыБывай, Цяўе! У Мінску развіталіся з Аўгустам Мілаванавым
Бывай, Цяўе! У Мінску развіталіся з Аўгустам Мілаванавым - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Народны артыст пахаваны на Усходніх могілках сталіцы.

МІНСК, 21 ліп - Sputnik. У Мінску ўчора развіталіся з народным артыстам Беларусі Аўгустам Мілаванавым. Грамадзянская паніхіда прайшла ў яго родным Купалаўскім тэатры, дзе артыст праслужыў амаль 60 гадоў, перадае карэспандэнт Sputnik.

Аўгуст Мілаванаў  - Sputnik Беларусь
Пайшоў з жыцця артыст Купалаўскага тэатра Аўгуст Мілаванаў

"Гэта быў вялікі акцёр, які пакінуў велізарны творчы багаж. І шчаслівыя тыя гледачы, якія яго бачылі, і тыя артысты, якім пашанцавала працаваць з ім на адной сцэне", - сказаў Sputnik кіраўнік "Белай Русі" Генадзь Давыдзька, які таксама іграў разам Мілаванава ў спектаклі "Ромул Вялікі".

Акрамя ролі Ромула, гледачы запомнілі Аўгуста Мілаванава па мностве роляў у рознапланавых спектаклях. Аднак у большасці прыхільнікаў ён асацыяваўся з бацькам у "Зацюканым апостале", Герастратам у спектаклі "Забыцца Герастрата!" і, вядома, выдатна выкананай роляй Цяўе ў "Памінальнай малітве".

Аўгуст Мілаванаў іграў у кіно і выкладаў у Акадэміі мастацтваў.

У апошні шлях народнага артыста праводзілі апладысментамі.

Стужка навiн
0