Лукашэнка плануе ў бліжэйшы час убачыць Рыгу

© Sputnik / Владимир Песня / Перайсці ў медыябанкЦэнтральная частка горада Рыгі ў Латвіі
Цэнтральная частка горада Рыгі ў Латвіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Інфармацыя аб падрыхтоўцы афіцыйнага візіту беларускага лідара ў Латвію з'явілася яшчэ на пачатку гэтага года, але паездка не адбылася з-за правядзення выбараў у балтыйскай рэспубліцы.

МІНСК, 26 ліп - Sputnik. Беларусь хоча развіваць эканамічныя адносіны з Латвіяй, сказаў прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарам Рынкевічсам.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей - Sputnik Беларусь
Макей: у Мінска і Рыгі няма праблем у адносінах

На думку кіраўніка дзяржавы, гандлёвы абарот дзвюх краін памерам усяго ў 600 мільёнаў долараў маленькі, улічваючы існуючыя магчымасці ў мяжуючых краін.

Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што не прымае, калі эканоміку душыць палітыка. Таму, калі ў афіцыйнага Мінска не атрымліваецца знайсці паразуменне з некаторымі краінамі, што адбіваецца на эканоміцы, то рэспубліка будзе шукаць іншыя магчымасці.

"І я вельмі рады, што ў нас з вамі, з вашай краінай, з кіраўніцтвам і народам гэтай добрай балтыйскай краіны няма асаблівых праблем", - сказаў ён.

Беларускі лідар адзначыў, што ў бліжэйшы час наведае Рыгу.

"Рыга - вельмі прыгожы горад. На жаль, я гэтую прыгажосць не бачыў, але людзі, якія там бываюць, ахкаюць і вохкаюць. Думаю, што ў бліжэйшы час я таксама ўбачу сучасную Рыгу", - падкрэсліў Лукашэнка.

Раней кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей па выніках перамоваў з латвійскім калегам паведаміў, што Лукашэнка прыняў запрашэнне наведаць Латвію, засталося толькі ўзгадніць даты.

Стужка навiн
0