Радыё

Дызайнер: абутковым прадпрыемствам Беларусі крыху не хапае крэатыўнасці

© Photo : из личного архива Александра ЛапковскогоДызайнер: абутковым прадпрыемствам Беларусі крыху не хапае крэатыўнасці
Дызайнер: абутковым прадпрыемствам Беларусі крыху не хапае крэатыўнасці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як абутковым прадпрыемствам Беларусі прыцягнуць моладзь і ў каго заказваюць чаравікі зоркі шоў-бізнесу ў інтэрв'ю радыё Sputnik Беларусь распавёў дызайнер абутку Аляксандр Лапкоўскі.
Лапковский: обувным предприятиям Беларуси немного не хватает креативности

Пра беларускі абутак выказваюць розныя меркаванні. Хтосьці знаходзіць яго зручным і даўгавечным, іншыя скардзяцца на асартымент і кошты. Ёсць і тыя, каму не падабаюцца прапанаваныя варыянты ў крамах і яны купляюць абутак па індывідуальных замовах. Як да гэтага ставяцца дызайнеры? І што перашкаджае буйным прадпрыемствам накшталт "Марка" ці "Белвест" задаволіць самыя экстравагантныя пажаданні кліентаў?

У мяне былі італьянскія лодачкі! Які абутак носяць беларусы - Sputnik Беларусь
Відэа
"У мяне былі італьянскія лодачкі!" Які абутак носяць беларусы

"Гэта павінны быць сур'ёзныя дзяржаўныя інвестыцыі або ўліванне сур'ёзнага замежнага капіталу. Што тычыцца гэтых брэндаў ("Марка" і  "Белвест"- заўв. рэд.), ім проста трэба зрабіць нейкі пададдзел крэатыўнага маладзёжнага абутку, знайсці сур'ёзных дызайнераў, распрацаваць канкрэтную лінейку... Гэта, я ўпэўнены, падыме іх статус", - лічыць Лапкоўскі.

Сам дызайнер, натуральна, абутак у краме не купляе. Але ў апошні час прыглядаецца да навінак беларускіх вытворцаў. І адзначае, што асартымент змяніўся ў лепшы бок, выбар у пакупнікоў сапраўды ёсць.

"Вядома, заходжу ў крамы. Гляджу, у іх лінейка мадэляў лепш стала. Напэўна, з'явіліся сучасныя дызайнеры, цікава ўсё гэта выглядае" - кажа суразмоўца.

Аляксандр Лапкоўскі шые абутак для многіх беларускіх селебрыці, ёсць замовы і з-за мяжы. Да прыкладу, да яго звярталіся вядомы асілак Кірыл Шымко, шоўмэн Вадзім Галыгін, спевакі Аляксей Хлястоў і Дзядзька Ваня, радыёвядучая Ірына Клянова... Нядаўна вялікую замову аформіў адзін з удзельнікаў групоўкі "Ленінград".

"Нават атрымалася зрабіць абутак для групы Sputnik. Гэта ангельская група, прабацькі стымпанка. Зрабіў ім дзве пары залатога абутку, з залатой скуры. Яны там былі ў шоку - няўжо ў Беларусі такое можа быць", - смяецца дызайнер.

Каментар дызайнера абутку Аляксандра Лапкоўскага слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0