Стала вядома, што могуць абмеркаваць Румас і Мядзведзеў у Кыргызстане

© Sputnik / Дмитрий Астахов / Перайсці ў медыябанкДзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас
Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС збяруцца на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета ў Чалпон-Аце, прапрацоўваецца асобная сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі і Расіі.

МІНСК, 9 жні - Sputnik. Магчымасць сустрэчы прэм'ераў Беларусі і Расіі Сяргея Румаса і Дзмітрыя Мядзведзева на палях пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМПС) у Кыргызстане прапрацоўваецца, паведаміў журналістам першы намеснік кіраўніка апарата ўрада РФ Сяргей Прыходзька.

Міхаіл Мясніковіч на адкрыцці IV Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Мясніковіч: для інтэграцыі з Расіяй трэба зблізіць заканадаўства

Паводле яго слоў, кіраўнікі ўрадаў змогуць абмеркаваць актуальныя пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння, дзе будуць улічаныя вынікі сустрэчы прэзідэнтаў Расіі і Беларусі, якая прайшла ў рамках VI Форуму рэгіёнаў у Санкт-Пецярбургу. Таксама яны закрануць і ход працы над праграмай дзеянняў па рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы.

Прыходзька адзначыў, што кантакты кіраўнікоў урадаў Расіі і Беларусі носяць рэгулярны характар, у тым ліку на палях шматбаковых мерапрыемстваў.

Паводле яго слоў, Расія і Беларусь уваходзяць у лік найбольш актыўных удзельнікаў інтэграцыйных аб'яднанняў на прасторы СНД, а расійска-беларускія адносіны "нярэдка выступаюць лакаматывам прасоўвання новых шматбаковых ініцыятываў".

Намеснік кіраўніка апарата расійскага ўрада падкрэсліў, што Саюзная дзяржава - "прасунуты фармат інтэграцыі, якая выходзіць далёка за межы эканамічнай сферы".

У канцы 2018 года Мінск і Масква дасягнулі дамоўленасці па стварэнні спецыяльнай міждзяржаўнай рабочай групы, якая павінна урэгуляваць праблемныя пытанні і развіццё інтэграцыі. У прыватнасці, будуць распрацаваны "дарожныя карты" па інтэграцыі ў розных сферах, уніфікаванае заканадаўства, а таксама запуск на адзіных правілах рынку нафты і газу, рынку прамысловай прадукцыі, сельгаспрадукцыі, транспартнага рынку. Як заяўляў у чэрвені прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас, пазіцыі дзвюх краін збліжаныя на 90%.

Юбілейнае пасяджэнне ЕМПС пройдзе ў пятніцу ў Чалпон-Аце. Сяргей Румас прыбыў у Кыргызстан напярэдадні, 8 жніўня. Яго суправаджае дэлегацыя прадстаўнікоў шэрагу беларускіх міністэрстваў і ведамстваў. У мерапрыемствах таксама прыме ўдзел віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Нагадаем, што ў апошнія дні ў сталіцы Крыгызстана Бішкеку праходзяць беспарадкі, звязаныя з затрыманнем экс-прэзідэнта краіны Алмазбека Атамбаева. Sputnik у рэжыме анлайн сочыць за сітуацыяй у Кыргызстане, карэспандэнты працуюць на месцы падзей.

Стужка навiн
0