МІНСК, 12 жні - Sputnik. Тарыфы на паслугі ЖКГ у бягучым годзе павышацца не будуць, пра гэта заявіў напярэдадні віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Кухараў у эфіры тэлеканала АНТ.
"У гэтым годзе тарыфы расці не будуць, застануцца ранейшымі", - сказаў Кухараў.
У гэтым годзе яны павышаліся двойчы - з 1 студзеня былі паднятыя тарыфы на тэхабслугоўванне, капрамонт, каналізацыю і водазабеспячэнне, а з 1 чэрвеня павялічыліся цэны на ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што эксперымент быў удалым.
"Сур'ёзных прэтэнзій па боку насельніцтва не было", - сказаў ён.
Кухараў таксама растлумачыў, што, згодна з даручэннем кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, штогадовы рост тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі не павінен перавышаць пяць долараў у эквіваленце.
Як паведамляў раней прадстаўнік міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі Дзмітрый Бурдзюгаў, у 2019 годзе насельніцтва будзе кампенсаваць кошт камунальных паслуг больш чым на 80%.
Поўнае пакрыццё насельніцтвам затрат на жыллёва-камунальныя паслугі з'яўляецца адным з патрабаванняў шэрагу міжнародных арганізацый, у тым ліку МВФ, для працягу дыялогу па крэдытах. Беларускія ўлады адмовіліся рэзка павышаць кошт паслуг і абралі іншы шлях: падымаць іх патроху, пры гэтым праводзячы працу па зніжэнні сабекошту.
Чтыайце таксама:
- Камунальныя паслугі патаннелі, але не для насельніцтва
- ЖКГ: "Служба заказчыкаў" дазволіць навесці парадак у пад'ездах
- Мінчане-"дармаеды" атрымалі жыроўкі з поўнай аплатай падагрэву вады