Віцэ-прэм'ер даручыў стварыць камфортныя ўмовы для турыстаў у рэгіёнах

© Sputnik / Виктор ТолочкоІгар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2018 годзе экспарт турпаслуг склаў каля 230 млн долараў, але Петрышэнка упэўнены, што Беларусь можа лепш.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Стварыць камфортныя ўмовы для турыстаў неабходна ў рэгіёнах, лічыць намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка.

Востраў Крыт - Sputnik Беларусь
Турагенцтвы просяць увесці адзіную цэнавую палітыку - МАРГ супраць

Віцэ-прэм'ер перакананы, што важна не толькі паказаць замежнікам Беларусь, але і стварыць камфортныя ўмовы пражывання і грамадскага харчавання.

"У гэтым напрамку ёсць над чым працаваць, асабліва ў невялікіх населеных пунктах", - цытуе Петрышэнка БелТА.

У сераду віцэ-прэм'ер прымае ўдзел у пасяджэнні міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў у Наваградку.

Петрышэнка адзначыў поспехі турыстычнай галіны ў 2018 годзе. Так, экспарт турыстычных паслуг склаў каля $230 млн, аднак віцэ-прэм'ер мяркуе, што паказчыкі могуць быць яшчэ вышэй.

"Цяпер задача за туркампаніямі, прыватным бізнесам, занятым у гэтай сферы. У Беларусі ёсць што прапанаваць і паказаць замежнікам і ў гістарычным, і аздараўленчым, і іншых відах турызму", - перакананы Петрышэнка.

Ён лічыць, што ў гэтай сферы мог бы паказаць добрыя вынікі працы прыватны бізнэс, і прыводзіць у прыклад аграэкатурызм, які ўжо паспяхова развіваецца дзякуючы ініцыятыве прыватнікаў.

Стужка навiн
0