У госці да радзімічаў: абрады старажытных славян аднавілі ў Радомлі
16:24 19.08.2019 (абноўлена: 15:37 14.04.2022)
Падпісацца
Этнафестываль, прысвечаны культуры і побыту старажытных славян, прайшоў ужо ў шосты раз.
Замкавая гара ў Радомлі прыняла этнічнае свята "У госці да Радзімічаў" у шосты раз. Жыхары Магілёўшчыны, госці са ўсёй Беларусі і нават з блізкага замежжа сабраліся, каб наведаць музей пад адкрытым небам, паўдзельнічаць у майстар-класах рамесніцаў і, канешне, убачыць адноўленыя абрады старажытных славян і рэканструкцыю бою за паселішча.
Госці свята маглі ўбачыць як здабываюць жывы агонь, пакланяюцца ідалам і ладзяць забіяцкія скокі праз вогнішча і старажытныя гульні, танцы. Аднім з самых відовішчных эпізодаў свята стала бітва з удзелам клубаў гістарычнай рэканструкцыі "Вітланд" і "Хірд Ваўкі".
Побач з "капішчам" і паселішчам разгарнуліся гандлёвыя рады, на якіх можна было набыць прыемныя сувеніры. Завяршылася свята ўзнагароджаннем удзельнікаў і канцэртнай праграмай.
Глядзіце ў фотарэпартажы карэспандэнта Sputnik Альфрэда Мікуса, як прайшоў этнафестываль.
Чытайце таксама:
- Як беларусы праводзілі старажытны абрад "Перапяліца"
- Весела і смачна: Зажынкі адсвяткавалі ў вёсцы Жораўка
- Абдымалі дуб і скакалі праз агонь: як у Шыпілавічах адзначылі Пятровіцу
- Як прайшоў абрад "Ваджэнне і пахаванне Стралы" ў вёсцы Валасовічы – фота
- Фотафакт: у Лобчы на Тройцу Куста вадзілі

1/26
© Sputnik / Альфред Микус
Замкавая гара ў Радомлі прыняла этнічнае свята "У госці да Радзімічаў" у шосты раз.

2/26
© Sputnik / Альфред Микус
Убачыць аднаўленне побыту і культуры старажытных славян з'ехаліся госці не толькі з Беларусі, але і з блізкага замежжа.

3/26
© Sputnik / Альфред Микус
На этнафестывалі ў гасцей і ўдзельнікаў была добрая магчымасць цалкам акунуцца ў гісторыю.

4/26
© Sputnik / Альфред Микус
На свяце адбылося тэатралізаванае прадстаўленне "Падарожжа ў сваю даўніну".

5/26
© Sputnik / Альфред Микус
Падчас яго можна было ўбачыць, як нашы продкі апраналіся і якія абрады праводзілі.

6/26
© Sputnik / Альфред Микус
Вогненае кола - адзін з галоўніх сімвалаў, ён пазначае сонейка і жыццёвую моц.

7/26
© Sputnik / Альфред Микус
Рэканструктары сабраліся каля сапраўднага капішча.

8/26
© Sputnik / Альфред Микус
Удзел у абрадзе прымалі не толькі дарослыя, але і малеча.

9/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля зладзілі забіяцкія танцы і скокі праз вогнішча.

10/26
© Sputnik / Альфред Микус
З агнём было звязана шмат абрадаў, якія прызваныя паўплываць на ўрадлівасць глебы і шчаслівае жыццё.

11/26
© Sputnik / Альфред Микус
Гульня "Ручай" добра знаёмая нават сучасным дзецям.

12/26
© Sputnik / Альфред Микус
Кажуць, калі пара перасцочыць праз вогнішча, трымаючыся за рукі, у яе будзе лад і дабрабыт на ўсё жыццё.

13/26
© Sputnik / Альфред Микус
Але не толькі мірныя забавы суправаджалі жыццё нашых продкаў.

14/26
© Sputnik / Альфред Микус
Падчас бойкі ворагі паспрабавалі захапіць паселішча радзімічаў.

15/26
© Sputnik / Альфред Микус
А жанчын - узяць у палон.

16/26
© Sputnik / Альфред Микус
Дамы радзімічаў сажглі дашчэнту.

17/26
© Sputnik / Альфред Микус
Падчас жорсткай бітвы шмат хто ўпаў і ўжо не падняўся.

18/26
© Sputnik / Альфред Микус
Жанчыны лямантавалі над сваімі каханымі.

19/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля ўсе аддалі даніну памяці тым, хто паў.

20/26
© Sputnik / Альфред Микус
Пасля рэканструкцыі ўсе зноў вярнуліся да музыкі і танцаў.

21/26
© Sputnik / Альфред Микус
У рамеснікаў побач можна было набыць самыя розныя ўпрыгажэнні.

22/26
© Sputnik / Альфред Микус
І нават паглядзець, як іх робяць.

23/26
© Sputnik / Альфред Микус
А таксама паўдзельнічаць у старажытных гульнях.

24/26
© Sputnik / Альфред Микус
Некаторыя вырабы пераасэнсоўвалі традыцыйныя матэрыялы.

25/26
© Sputnik / Альфред Микус
На этнафестывалі кожны змог знайсці забаву на свой густ.

26/26
© Sputnik / Альфред Микус
Некранутая прырода выглядае менавіта так, як у тыя часы, калі тут жылі сапраўдныя старажытныя плямёны.