https://bel.sputnik.by/20190821/Arkheolag-pershynyu-znayshl-tseluyu-bronzavuyu-shplku-zhaleznaga-veku--Belarus-1042476459.html
Археолагі ўпершыню знайшлі цэлую бронзавую шпільку жалезнага веку ў Беларусі
Археолагі ўпершыню знайшлі цэлую бронзавую шпільку жалезнага веку ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Ажурнаму ювелірнаму вырабу дзве з паловай тысячы гадоў. Як унікальны артэфакт апынуўся на беларускім Палессі, разбіраўся Sputnik. 21.08.2019, Sputnik Беларусь
2019-08-21T12:53+0300
2019-08-21T12:53+0300
2019-08-21T13:04+0300
спадчына
беларусь
археалогія
беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі
у беларусі
навіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104246/86/1042468694_0:109:1200:787_1920x0_80_0_0_03be6118c170345e578c8908e8887c8b.jpg
Беларускія археолагі ўжо не першы год вывучаюць гарадзішча Обчын у Любанскім раёне. Фактычна гісторыкі ратуюць яго для айчыннай навукі: побач з помнікам археалогіі ўзводзіцца Нежынскі горна-абагачальны камбінат, і гарадзішча трапляе на яго тэрыторыю.У гэтым годзе вывучаецца сістэма абарончых збудаванняў старажытнага гарадзішча. Як ужо распавядаў Sputnik кіраўнік палявых даследаванняў, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Сяргей Ліневіч, у ходзе раскопак былі знойдзены дзве жалезныя сякеры.Адна з іх - сякера-кельт, або утульчатая сякера. Другая сякера - правушная, якая характэрна для мілаградскай археалагічнай культуры. Папярэдне яна датуецца VI-V стагоддзямі да нашай эры, гэта значыць гэта артэфакт жалезнага веку.Век жалезны, шпілька бронзавая"Зусім нечакана з насыпу вала выйшаў першы бронзавы выраб - ажурная шпілька, якая датуецца VII-VI стагоддзямі да нашай эры", - сказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.Паводле яго слоў, большасць падобных артэфактаў было знойдзена на тэрыторыі Украіны.Сяргей Ліневіч звярнуў увагу на добрую захаванасць шпількі, "прыгожай цікавай рэчы, якая зойме годнае месца ў музеі".Бронзавы выраб жалезнага веку падгорцаўскай культуры
Новая знаходка, на думку навукоўцаў, адносіцца да падгорцаўскай археалагічнай культуры, хоць звычайна яна называецца мілаградска-падгорцаўскай.Справа ў тым, што ў апошні час гісторыкі падзяляюць дзве культуры па арэале пражывання. Тэрыторыя вакол Кіева, дзе найбольш распаўсюджана была падгорцаўская культура, з'яўляецца лесастэпам. Тэрыторыя беларускага Палесся, дзе знаходзяцца помнікі мілаградскай культуры, акружаная лясамі.Імпарт і экспарт жалезнага веку"Носьбіты гэтых культур кантактавалі паміж сабою, і матэрыялы маглі трапляць, такім чынам, на Палессе. Такіх практычна цэлых ажурных шпілек археолагамі ў ходзе навуковых даследаванняў раней не было выяўлена ў Беларусі", - падкрэсліў гісторык.Верагодней за ўсё, ажурная шпілька падгорцаўскай культуры з'яўляецца імпартным вырабам, таму што ў ходзе вывучэння гарадзішча Обчын і прылеглай тэрыторыі не атрымалася знайсці старажытныя цэнтры металаапрацоўкі."Гэта бронзавы выраб, і яго трэба ўмець адліваць. Для гэтага неабходная печ і сыравіна для вытворчасці (як правіла, гэта сплаў медзі з волавам - Sputnik). На тэрыторыі Беларусі вядомыя цэнтры металаапрацоўкі, але падобных артэфактаў выяўлена не было", - растлумачыў Сяргей Ліневіч.Любанскі музей папоўніць калекцыюПадобныя ажурныя шпількі знаходзілі ў скарбах ў Кіеўскай вобласці. Такія ювелірныя вырабы маглі сабе дазволіць не ўсе людзі - рэчы мелі статутнае значэнне. Праўда, на ўкраінскіх сайтах цяпер можна лёгка знайсці аб'яву аб продажы артэфактаў падгорцаўскай культуры, якія размяшчаюць "чорныя капальнікі".Бронзавая ажурная шпілька, знойдзеная на гарадзішчы Обчын, не патрабуе кансервацыі, але ёй неабходная чыстка. Цяпер яна трохі пагнута, і археолагі спадзяюцца, што гэта дэфект атрымаецца выправіць.Сяргей Ліневіч заявіў, што ўнікальны для Беларусі артэфакт зойме годнае для сябе месца ў музеі. Зараз археолагі схіляюцца да думкі, што ўсе знойдзеныя прадметы ў ходзе раскопак Обчына будуць перададзеныя ў Любанскі музей.Што такое падгорцаўская археалагічная культураНа думку шэрагу гісторыкаў - гэта лакальны варыянт мілаградскай археалагічнай культуры, якая датуецца VII-I стагоддзямі да нашай эры. Сваю назву атрымала ад вёскі Подгорцы ў Кіеўскай вобласці.Носьбітаў культуры часта прылічваюць да неўраў Герадота, балтаў або праславян. Людзі жылі ў селішчах, якія складаюцца з розных тыпаў пабудоў для розных рэгіёнаў. Паўзямлянкі, зямлянкі, слупковыя і зрубныя паўзямлянкі, слупковыя канструкцыі. Самі паселішчы маглі быць як ўмацаваныя, так і не мець ахоўных збудаванняў. Пахавальны абрад сінкрэтычны: практыкавалася і крэмацыя, і курганныя пахаванні.
https://bel.sputnik.by/20190815/Dzve-syakery-zhaleznaga-veku-znayshl-belaruskya-arkheolag-1042409573.html
https://bel.sputnik.by/20190803/Amulet-kamennaga-stagoddzya-znayshl-arkheolag-na-ponachy-Belarus-1042288945.html
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2019
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104246/86/1042468694_0:71:1200:825_1920x0_80_0_0_83beffae23626ced69901e49a6d03a10.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, беларусь, археалогія, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, у беларусі, навіны
спадчына, беларусь, археалогія, беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі, у беларусі, навіны
Археолагі ўпершыню знайшлі цэлую бронзавую шпільку жалезнага веку ў Беларусі
12:53 21.08.2019 (абноўлена: 13:04 21.08.2019) Ажурнаму ювелірнаму вырабу дзве з паловай тысячы гадоў. Як унікальны артэфакт апынуўся на беларускім Палессі, разбіраўся Sputnik.
Беларускія археолагі ўжо не першы год вывучаюць гарадзішча Обчын у Любанскім раёне. Фактычна гісторыкі ратуюць яго для айчыннай навукі: побач з помнікам археалогіі ўзводзіцца Нежынскі горна-абагачальны камбінат, і гарадзішча трапляе на яго тэрыторыю.
У гэтым годзе вывучаецца сістэма абарончых збудаванняў старажытнага гарадзішча. Як ужо распавядаў Sputnik кіраўнік палявых даследаванняў, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Сяргей Ліневіч, у ходзе раскопак былі знойдзены
дзве жалезныя сякеры.
Адна з іх - сякера-кельт, або утульчатая сякера. Другая сякера - правушная, якая характэрна для мілаградскай археалагічнай культуры. Папярэдне яна датуецца VI-V стагоддзямі да нашай эры, гэта значыць гэта артэфакт жалезнага веку.
Век жалезны, шпілька бронзавая
"Зусім нечакана з насыпу вала выйшаў першы бронзавы выраб - ажурная шпілька, якая датуецца VII-VI стагоддзямі да нашай эры", - сказаў навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Паводле яго слоў, большасць падобных артэфактаў было знойдзена на тэрыторыі Украіны.
"У нас (на беларускай тэрыторыі - Sputnik) - гэта першая падобная знаходка", - адзначыў археолаг.
Сяргей Ліневіч звярнуў увагу на добрую захаванасць шпількі, "прыгожай цікавай рэчы, якая зойме годнае месца ў музеі".
Бронзавы выраб жалезнага веку падгорцаўскай культуры
Новая знаходка, на думку навукоўцаў, адносіцца да падгорцаўскай археалагічнай культуры, хоць звычайна яна называецца мілаградска-падгорцаўскай.
Справа ў тым, што ў апошні час гісторыкі падзяляюць дзве культуры па арэале пражывання. Тэрыторыя вакол Кіева, дзе найбольш распаўсюджана была падгорцаўская культура, з'яўляецца лесастэпам. Тэрыторыя беларускага Палесся, дзе знаходзяцца помнікі мілаградскай культуры, акружаная лясамі.
Імпарт і экспарт жалезнага веку
"Носьбіты гэтых культур кантактавалі паміж сабою, і матэрыялы маглі трапляць, такім чынам, на Палессе. Такіх практычна цэлых ажурных шпілек археолагамі ў ходзе навуковых даследаванняў раней не было выяўлена ў Беларусі", - падкрэсліў гісторык.
Верагодней за ўсё, ажурная шпілька падгорцаўскай культуры з'яўляецца імпартным вырабам, таму што ў ходзе вывучэння гарадзішча Обчын і прылеглай тэрыторыі не атрымалася знайсці старажытныя цэнтры металаапрацоўкі.
"Гэта бронзавы выраб, і яго трэба ўмець адліваць. Для гэтага неабходная печ і сыравіна для вытворчасці (як правіла, гэта сплаў медзі з волавам - Sputnik). На тэрыторыі Беларусі вядомыя цэнтры металаапрацоўкі, але падобных артэфактаў выяўлена не было", - растлумачыў Сяргей Ліневіч.
Любанскі музей папоўніць калекцыю
Падобныя ажурныя шпількі знаходзілі ў скарбах ў Кіеўскай вобласці. Такія ювелірныя вырабы маглі сабе дазволіць не ўсе людзі - рэчы мелі статутнае значэнне. Праўда, на ўкраінскіх сайтах цяпер можна лёгка знайсці аб'яву аб продажы артэфактаў падгорцаўскай культуры, якія размяшчаюць "чорныя капальнікі".
Бронзавая ажурная шпілька, знойдзеная на гарадзішчы Обчын, не патрабуе кансервацыі, але ёй неабходная чыстка. Цяпер яна трохі пагнута, і археолагі спадзяюцца, што гэта дэфект атрымаецца выправіць.
Сяргей Ліневіч заявіў, што ўнікальны для Беларусі артэфакт зойме годнае для сябе месца ў музеі. Зараз археолагі схіляюцца да думкі, што ўсе знойдзеныя прадметы ў ходзе раскопак Обчына будуць перададзеныя ў Любанскі музей.
Што такое падгорцаўская археалагічная культура
На думку шэрагу гісторыкаў - гэта лакальны варыянт мілаградскай археалагічнай культуры, якая датуецца VII-I стагоддзямі да нашай эры. Сваю назву атрымала ад вёскі Подгорцы ў Кіеўскай вобласці.
Носьбітаў культуры часта прылічваюць да неўраў Герадота, балтаў або праславян. Людзі жылі ў селішчах, якія складаюцца з розных тыпаў пабудоў для розных рэгіёнаў. Паўзямлянкі, зямлянкі, слупковыя і зрубныя паўзямлянкі, слупковыя канструкцыі. Самі паселішчы маглі быць як ўмацаваныя, так і не мець ахоўных збудаванняў. Пахавальны абрад сінкрэтычны: практыкавалася і крэмацыя, і курганныя пахаванні.