У мінскім Батанічным садзе праводзяць лета з музыкай

© Photo : Арганізатары MuzzicLETOЭтна-гурт "Троіца"
Этна-гурт Троіца  - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Наведвальнікаў чакае фанк, соул, класічная музыка і этна-канцэрт і ўсё гэта пад адкрытым небам.

МІНСК, 21 жні - Sputnik. Арганізатары музычнага фестывалю "MuzzicLETO", які прайшоў у мінскім Батанічным садзе ў самым разгары лета, вырашылі падарыць яшчэ некалькі рамантычных вечароў аматарам добрай музыкі. Мінчан чакае "Пастскрыптум" – менавіта такую назву носіць цыкл канцэртаў, якія пройдуць у апошнія дні лета.

Мікрафон, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Мінскі музычны лэйбл дапамагае збіраць грошы фонду Хабенскага

У праграме – піянеры новага беларускага соула, якія ўпэўнена рухаюцца па шматлікіх канцэртных пляцоўках – гурт Dee Tree, а таксама ансмбль салістаў "Парціта" і легендарнае этна-трыа "Тройца".

Маладыя беларускія выканаўцы з гурта Dee Tree абяцаюць слухачам прадставіць фанк і соул для душы і цела. Ансамбль "Парціта" разам з салістам Алегам Яцынам выканае шэдэўры Вівальдзі, Бакерыні і Гендаля. "Троіца" не проста зладзіць канцэрт, а прадставіць інтэрактыўную выставу аўтэнтычных беларускіх народных інструментаў з музея Івана Кірчука. Выступы адбудуцца 22 жніўня, 29 жніўня і 5 верасня адпаведна.

Патрапіць на мерапрыемства можна будзе па квітках Цэнтральнага батанічнага сада. Арганізатары раяць захваціць з сабо коўдру ці турыстычны дыванок, каб больш зручна размясціцца ў глядацкай зале пад адкрытым небам.

Стужка навiн
0